19 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся міжнародны семінар "Новыя электронныя інфармацыйныя рэсурсы для навукі і адукацыі".
Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і падпісным агенцтвам ЗАТ "КОНЭК" (Расійская Федэрацыя).
На семінары разглядаліся пытанні арганізацыі доступу бібліятэк Беларусі да электронных інфармацыйных рэсурсаў кампаній ProQuest, Oxford University Press, Emerald Group Publishing Ltd, быў праведзены агляд электронных рэсурсаў выдавецтваў Springer і Кембрыджскага ўніверсітэта, электроннай бібліятэкі OECD, а таксама азнаямленне з новымі базамі даных такіх выдавецтваў, як Woodhead Publishing, Taylor&Francis і інш.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 80 чалавек: спецыялісты бібліятэк Беларусі, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў.