Днямі пачнецца падрыхтоўка да ўрачыстасцей, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка.
Як паведамілі ва ўпраўленні культуры Мінаблвыканкама, знакавая дата будзе святкавацца цягам усяго наступнага года.
Ажыццяўляць каардынацыю, падрыхтоўку і правядзенне асноўных мерапрыемстваў будзе абласны арганізацыйны камітэт.
Ужо вядома, што спецыяльна да знамянальнай даты на радзіме паэта, на Мядзельшчыне, будзе распрацаваны турыстычны маршрут "Я гэта люблю падарожжа…".
Тут жа ў чэрвені наступнага года пройдуць рэспубліканскае свята паэзіі і песні і адкрыты фестываль дзіцячай творчасці “Мне пару крыл дало юнацтва…”, прысвечаныя юбілейнай даце.
У самім райцэнтры з’явіцца помнік Максіму Танку, а ў Сваткаўскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе, якая носіць імя народнага паэта, плануецца адкрыццё музея.
Крыніца: газета “Мінская праўда”, 13 верасня 2011 г.