ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
ART ад “ТэАРТа”
Невядомая спадчына Янкі Брыля

“Rondo” для Танка

“Rondo” для Танка
Іншыя навіны

17 верасня культурная грамадскасць будзе адзначаць 100-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Кампазітар Ларыса Сімаковіч зрабіла сваё музычнае прынашэнне класіку.


Літаральна днямі яна скончыла партытуру оперы-rondo “Люцыян Таполя” паводлеаднайменнай паэмы.

– Апошнім часам, – расказвае кампазітар, – у мяне склалася плённае супрацоўніцтва з Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам Беларусі імя Іосіфа Жыновіча. Таму літаральна адразу пасля ранейшага падобнага праекта – мюзікла-прытчы “Апокрыф” паводле Максіма Багдановіча – атрымала прапанову напісаць штосьці паводле Максіма Танка. Я адразу ўзгадала гэтую паэму: яна не можа не натхняць!

– Тэма прызначэння мастака і мастацтва, як можна заўважыць, скразная ў вашай творчасці. Бо яе вы ўзнімалі і ў “Апокрыфе”, і пры звароце да “Сымона-музыкі” Якуба Коласа ў творы «“S-музыка”: сучасныя сцэны». “Люцыян Таполя” атрымаў жанравае вызначэнне – опера-rondo.
– Да оперы я далучыла тэрмін “rondo”, каб падкрэсліць, што тут ёсць своеасаблівы рэфрэн – вобраз, які пастаянна з’яўляецца на працягу твора. Яго няма ў Максіма Танка. Там згадваецца хіба мастацкая праўда, якой і прытрымліваецца разьбяр Таполя, калі робіць Багародзіцу падобнай на дзяўчыну Тэклю, што выклікае гнеў біскупа. У мяне ж – дзве праўды: Хадзячая, на аснове якой і будуецца форма ронда, і Голая, што атрымае харэаграфічнае ўвасабленне. Можа, самі назвы патрабуюць удакладнення, але музычныя вобразы ўвогуле бывае цяжка азначыць словамі.

– Калі ж мы пачуем і ўбачым новы твор?
– Дата прэм’еры яшчэ не вызначана, але дакладна – сёлета. Працягласць – больш за гадзіну. У аднаго толькі Таполі – чатыры арыі, столькі ж – у Тэклі. Вялікая роля надаецца хору, які ўвасабляе і свецкае, і рэлігійнае атачэнне. У мяне, як заўсёды, шмат рэжысёрскіх і харэаграфічных прыдумак, якія сыходзяць з музычнай ідэі. Засталося дачакацца рэпетыцый!..

Аўтар: Надзея Бунцэвіч

Крыніца: газета “Культура”

Чытайце таксама:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам