ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
150 выставак у плакаце
Бібліятэка – на Рэспубліканскай дошцы гонару!

Быкаў. Шлях дадому

Быкаў. Шлях дадому
Іншыя навіны

Літаратурна-дакументальная выстаўка, прысвечаная Васілю Быкаву, адкрылася 20 чэрвеня ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.


Праект мае сімвалічную назву “Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...”, ён створаны па матывах аўтабіяграфіі пісьменніка – яго апошняй прыжыццёвай кнігі.

Гэтая выстаўка – сумесны праект міністэрства і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, яе адкрыццё будзе прымеркавана да 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Плануецца, што на ўрачыстай цырымоніі будуць прысутнічаць кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, у ёй прыме ўдзел намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына.

Як расказаў БелТА прэс-сакратар міністэрства Дзмітрый Мірончык, аўтарамі фотаздымкаў, прадстаўленых на выстаўцы, з’яўляюцца розныя людзі. Гэта малодшы сын пісьменніка Васіль Быкаў, гісторык мастацтва, намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Валерый Шышанаў, саветнік пасольства Беларусі ў Германіі Аляксей Жбанаў і першы сакратар пасольства ў Чэхіі Андрэй Кухарчык. У экспазіцыі таксама будуць прадстаўлены дакументы, рукапісы, кнігі і малюнкі Васіля Быкава з фондаў музея гісторыі беларускай літаратуры і асабістага архіва пісьменніка.

Аўтар публікацыі: Марына Весялуха.

Крыніца: газета “Звязда”

Чытайце таксама:

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам