ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
"Пявучая мова мая"
"Слова..." у камені

Класіка беларускай літаратуры ўпрыгожыла брэсцкія аўтобусы

Класіка беларускай літаратуры ўпрыгожыла брэсцкія аўтобусы
Іншыя навіны

Цяпер у грамадскім транспарце, апроч рэкламы, пасажыры могуць пачытаць і ўрыўкі з твораў Купалы, Гарэцкага, Караткевіча і Быкава.


Акцыя адбылася ў межах кампаніі “Наша мова”. Яе праводзіць грамадскае аб'яднанне “Дзедзіч”. Па словах ініцыятараў, людзі ўсё менш і менш цікавяцца айчыннай літаратурай. Мэта акцыі – папулярызацыя твораў беларускіх аўтараў.

Кіраўніцтва аўтобуснага парка гэтую ідэю ўспрыняло пазітыўна і адрэагавала вельмі аператыўна. Пасля нядоўгіх перамоваў урыўкі з'явіліся на пяці маршрутах аўтобусаў Брэста.

Крыніца: TUT.by

Навіны

Віртуальная чытальная зала НББ – публічным бібліятэкам Брэсцкай вобласці

15 Чэр 2021

Супрацоўнікі НББ працягваюць серыю анлайн-мерапрыемстваў для публічных бібліятэк розных рэгіёнаў нашай краіны. 15 чэрвеня адбыўся семінар, падрыхтаваны для нашых калег з Брэсцкай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя альманаха “Казахстан – Беларусь” і сустрэча пісьменнікаў дзвюх краін

14 Чэр 2021

14 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшла прэзентацыя першага ў гісторыі казахстанска-беларускага супрацоўніцтва літаратурна-мастацкага альманаха “Казахстан – Беларусь” і адбылася сустрэча пісьменнікаў дзвюх краін.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Алічбаваны альбом “Фоталетапіс з хатняга архіва Яна Скрыгана”

14 Чэр 2021

У межах віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прымеркаванага да 100-годдзя літаб’яднання “Маладняк”, рэалізуюцца самыя розныя ініцыятывы: праводзяцца мерапрыемствы, далучаюцца зацікаўленыя даследчыкі і партнёры, наладжваюцца сувязі з нашчадкамі маладнякоўцаў. Несумненнай каштоўнасцю праекта з’яўляюцца алічбаваныя дакументы, сярод якіх не толькі артыкулы, але і кнігі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Як трусік Пітэр і Джамайма Крак стварылі першы кніжны мерч

11 Чэр 2021

Пра любое новае захапленне часта хочацца крычаць на ўвесь свет. Зачапіла кніга? Куплю закладкі з цытатамі! Спадабалася музычная група? Хутчэй, трэба купіць футболку з яе лагатыпам! Уразіў новы фільм? Ну, вы зразумелі ход думкі. Чым бы мы ні захапляліся, напэўна ў свеце ўжо ёсць падыходзячы мерч – вопратка, аксесуары і іншыя рэчы з сімволікай. Лічыцца, што эпоха мерчу пачалася з дыснееўскай Беласнежкі і выпуску лялек з галоўнай гераіняй, гномамі і добрымі звярамі-сябрамі. Але мала хто ведае, што першы сапраўдны мерчандайз быў... кніжным. Хвіліначку ўвагі, спадары і спадарыні: сёння мы паглядзім, як трусік Пітэр і Беатрыс Потэр сталі піянерамі ў гэтай няпростай справе і што з гэтага выйшла.

Аўтарскі погляд

Бібліятэкарам
111