ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Быкаў. Шлях дадому
ХХIV Рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Бібліятэка – на Рэспубліканскай дошцы гонару!

Бібліятэка – на Рэспубліканскай дошцы гонару!
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прызнана пераможцай сярод арганізацый сферы паслуг, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне культуры, па арганізацыі адпачынку і вольнага часу.


Гэта рашэнне зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 225 ад 15 чэрвеня 2016 года “Аб унясенні на Рэспубліканскую дошку гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2011–2015 гады і 2015 год”.

Занясенне на Рэспубліканскую дошку гонару з’яўляецца грамадскім прызнаннем работы супрацоўнікаў бібліятэкі, узнагародай за высокія дасягненні і велізарны ўклад у захаванне культурных каштоўнасцей дзяржавы і развіццё культурна-дасугавай дзейнасці. У адпаведнасці з Указам, Рэспубліканская дошка гонару будзе абноўлена да 21 чэрвеня 2016 года.

Віншуем калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі!

У гэтай перамозе ёсць заслуга кожнага з нас!

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам