ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Пад небам Гродзеншчыны
Пра новы збор твораў Караткевіча

Пяць краін. Адзін Васіль Быкаў

Пяць краін. Адзін Васіль Быкаў
Іншыя навіны

Адзін з самых вядомых кінарэжысёраў сучаснасці Сяргей Лазніца, беларус родам з Баранавіч, у ваколіцах Даўгаўпілса здымае мастацкі фільм паводле аповесці Васіля Быкава "У тумане".


Дзеянне гістарычнай драмы, другога ігравога фільма Сяргея Лазніцы, раней больш вядомага як рэжысёра-дакументаліста, адбываецца ў акупаванай Беларусі ў 1942 годзе. "Тутэйшага вясковага мужыка, які яшчэ да вайны рабіў на чыгунцы", Сушчэню абвінавачваюць у супрацоўніцтве з немцамі. Але Сушчэня не вінаваты. І яму трэба неяк гэта даказаць...

Асэнсоўваюць паводзіны Сушчэні кінематаграфісты пяці краін. Акрамя Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", у здымках фільма "У тумане" задзейнічаны кінематаграфісты з Германіі, Расіі, Латвіі і Нідэрландаў.

"У тумане" – гэта вельмі важны міжнародны мастацкі праект для айчыннай кінастудыі. Сапраўдная магчымасць прарэкламаваць даўно забыты за межамі нашай краіны брэнд. Вага працы беларускага боку насамрэч вялікая. Як распавяла прэс-сакратар кінастудыі "Беларусьфільм" Валянціна Белякова, студыя забяспечвае праект рэквізітам, касцюмамі і некаторымі іншымі тэхнічна неабходнымі рэчамі. Звядзенне гуку фільма "У тумане" плануецца рабіць на беларускай кінастудыі.

Акрамя таго, галоўную ролю ў гэтай карціне сыграе малады беларускі акцёр Уладзімір Свірскі. Сяргей Лазніца сам выбраў выпускніка ГІТІСа на ролю Сушчэні. Гэтая роля стане першай галоўнай роляй Уладзіміра ў кіно. Гукарэжысёр карціны таксама беларус – вядомы спецыяліст Уладзімір Галаўніцкі, які працаваў над такімі фільмамі, як "Блакада" і "Як я правёў гэтым летам". Шмат тэхнічных супрацоўнікаў кінастудыі задзейнічана ў міжнародным кінапраекце.

– Здымкі восеньскага блоку фільма ўжо закончаны, – распавядае Валянціна Белякова. – Зімовы блок плануецца даздымаць у студзені. Бо рэжысёру патрэбна зімовая натура. Для кіно такія перапынкі ў здымках – гэта нармальная практыка.

Ведаючы аўтарскі стыль Лазніцы, думаецца, што фільм павінен атрымацца гарманічным, сугучным літаратурнай першакрыніцы. Мінімалістычны, стрыманы ў сэнсе стылю. Але вельмі напружаны канцэптуальна. І экзістэнцыяльна. Сімвалічна, што пасля даволі вялікага перапынку ў нас зноў асэнсоўваюць творчасць Васіля Быкава сродкамі кіно. Адметна, што ў фільме з вуснаў некаторых герояў прагучыць беларуская мова.

Прэм’еру фільма "У тумане" абяцаюць вясной 2012 года.

Крыніца: газета "Звязда" 26 лістапада 2011 г.

Чытайце таксама:
Фильм Лозницы по повести Быкова выйдет в 2012 году

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам