ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Фартэпіянныя ансамблі
Пяць краін. Адзін Васіль Быкаў

Пад небам Гродзеншчыны

Пад небам Гродзеншчыны
Іншыя навіны

29 лістапада ў галерэі “Панарама” адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі фотамастака Аляксандра Ласмінскага “Пад небам Гродзеншчыны”.


На выстаўцы фатографа, журналіста, кіраўніка народнага фотаклуба “Гродна”, дырэктара тэлеканала “Гродна плюс” Аляксандра Ласмінскага прадстаўлена каля 50 пейзажаў незвычайнай прыгажосці, зробленых аўтарам з вышыні птушынага палёту.

Ідэя ўбачыць зямлю вачамі птушак з’явілася ў фотамастака ўжо даўно. Некалькі гадоў ён шукаў любую магчымасць падняцца ў неба над Гродзеншчынай, а сёння, маючы за плячыма больш за 20 палётаў, аўтар сапраўды можа ганарыцца сваім “паветраным” архівам, якога хопіць не на адну выстаўку. Абляцеўшы найбольш цікавыя куткі Гродзенскай вобласці і зафіксаваўшы фотакамерай непаўторныя пейзажы роднай зямлі, Ласмінскі адкрыў гледачу яе непаўторную прыгажосць і гармонію.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыя Бірукова і Аляксандр Антоненка, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага гарвыканкама Сяргей Маціевіч, фотамастак Юрый Іваноў, загадчык рэдакцыі выдавецтва “Беларусь” Сяргей Пешын, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб, аўтар выстаўкі “Пад небам Гродзеншчыны” Аляксандр Ласмінскі.

У рамках мерапрыемства адбылася прэзентацыя фотаальбома Аляксандра Ласмінскага “Гродзенская зямля з вышыні птушынага палёту”.

Выстаўка будзе доўжыцца да 10 студзеня 2012 г.

З 30 лістапада ўваход на выстаўку платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам