ГалоўнаяНавіны

Навіны

Архіў пад нябеснай апекай

23 Ліп 2015

Касцёл у гонар святога Іосіфа, што стаіць на цяперашняй вуліцы Кірылы і Мяфодзія, – адзін з самых старажытных будынкаў Мінска. Праўда, па прамым прызначэнні ён не выкарыстоўваецца з 1862 года, а з 1872-га тут размяшчаюцца рознага кшталту архівы.

Навіны бібліятэк

Згадваем Уладзіміра Караткевіча

21 Ліп 2015

На бягучым тыдні ў Беларусі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 85-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, чыю літаратурную спадчыну справядліва называюць мастацкім летапісам беларускай гісторыі, – Уладзіміра Караткевіча.

Навіны бібліятэк

20 Ліп 2015

9 чэрвеня 2015 г. Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 23 зацверджана Інструкцыя аб парадку арганізацыі і правядзення форуму бібліятэкараў Беларусі “Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Святы роўнаапостальны вялікі князь Уладзімір Хрысціцель Русі

15 Ліп 2015

З 15 ліпеня па 2 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка, прысвечаная 1000-годдзю спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра.

Кніжныя выстаўкі

Пра класікаў – па-новаму

13 Ліп 2015

У Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Я. Карскага адбылася сустрэча з гродзенскай паэткай, літаратуразнаўцай, крытыкам Алай Петрушкевіч, аўтаркай кнігі “Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай”, якая нядаўна пабачыла свет.

Навіны бібліятэк

Музыка зямная і зорная

9 Ліп 2015

З 9 ліпеня па 5 жніўня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Музыка зямная і зорная”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння рускага кампазітара Аляксея Львовіча Рыбнікава.

Кніжныя выстаўкі

Калі гучалі паланэзы

7 Ліп 2015

З 7 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка "Калі гучалі паланэзы", прысвечаная 250-годдзю з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага (1765–1833).

Кніжныя выстаўкі

Позіркам сэрца

2 Ліп 2015

З 2 ліпеня па 16 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Позіркам сэрца”, прымеркаваная да 50-годдзя беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.

Кніжныя выстаўкі

Кааператыўны рух за дасягненне ўстойлівага развіцця для ўсіх

2 Ліп 2015

З 2 ліпеня па 10 жніўня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) дэманструецца выстаўка “Кааператыўны рух за дасягненне ўстойлівага развіцця для ўсіх”, прысвечаная Міжнароднаму дню кааператываў.

Кніжныя выстаўкі

Мерапрыемствы

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

7 Чэр 2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Бібліятэкарам