ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вынікі патрыятычнага конкурсу буктрэйлераў
Прэзентацыя кнігі пра вайну

За крок ад бездані: аб праблеме наркаманіі

За крок ад бездані: аб праблеме наркаманіі
Іншыя навіны

З 1 ліпеня па 31 жніўня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “За крок ад бездані: аб праблеме наркаманіі”.


Традыцыя навуковага вывучэння наркаманіі налічвае не адзін дзясятак гадоў. Імклівае пашырэнне гэтай з'явы выклікала напружаныя дыскусіі пра яе прыроду, прычыны і ўмовы распаўсюджвання. Злоўжыванне наркотыкамі сёння дасягнула памераў, якія трывожаць усю сусветную грамадскасць. У многіх краінах наркаманія прызнана сацыяльным бедствам. Спецыялісты лічаць, што ва ўзнікненні залежнасці істотную ролю іграюць біялагічныя, псіхалагічныя, культурныя і сацыяльныя фактары.

Праблема немедыцынскага спажывання наркатычных і псіхатропных рэчываў застаецца актуальнай і для Беларусі. У апошні час назіраецца рост захворванняў наркаманіяй, рэзка абвастрылася праблема распаўсюджвання сінтэтычных наркотыкаў (курыльных сумесяў або "спайсаў"), якія аказваюць больш разбуральнае ўздзеянне на арганізм. Гэтыя пытанні закранаюцца ў артыкулах такіх перыядычных выданняў, як "Здравоохранение", "Медицинские новости", "Здаровы лад жыцця", "Беларуская думка", "Юстыцыя Беларусі", "Судовы веснік", "Медицинские знания", "Народная газета", "Настаўніцкая газета", "Знамя юности", "Выхаванне і дадатковая адукацыя", "Народная асвета", "Воспитание школьников", "Рюкзак", "Переходный возраст" і інш.

Матэрыялы, прадстаўленыя на выстаўцы, акцэнтуюць увагу таксама на тым, што асабліва пагібельным з'яўляецца ўжыванне наркатычных рэчываў у маладзёжным асяроддзі, у выніку чаго паражаецца і сучаснасць, і будучыня грамадства. Аўтары публікацый аналізуюць фактары, якія ўплываюць на падлеткавую наркаманію; разглядаюць унутрысямейныя, асобасныя, сацыяльныя і іншыя прычыны залежнасці; лічаць, што папярэдзіць цікавасць да наркотыкаў у дзіцяці можна, сфарміраваўшы ў яго сапраўдныя каштоўнасці, тады жаданне ўцячы ад праблем з дапамогай наркотыку саступіць месца патрэбнасці вырашыць гэтую праблему.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 40 перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон (8 017) 293 25 87.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам