27 ліпеня з рабочым візітам бібліятэку наведала дэлегацыя сакратарыята ўрада Ісламскай Рэспублікі Пакістан.
Дэлегацыю ўзначаліў сакратар урада (у рангу намесніка прэм’ер-міністра) спадар Мухамад Імтыяз Таджвар. Сустрэча была прысвечана пытанням адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі.
Для гасцей была праведзена аглядная экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, падчас якой яны даведаліся аб гісторыі і рэсурсах бібліятэкі, яе магчымасцях як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны. Удзельнікі экскурсіі азнаёміліся з архітэктурнымі асаблівасцямі і мастацкім афармленнем “дыямента ведаў”.