ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гандаль людзьмі: шляхі процідзеяння
Пісьменнікі – юбіляры 2015

Калі гучалі паланэзы

Калі гучалі паланэзы
Іншыя навіны

З 7 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка "Калі гучалі паланэзы", прысвечаная 250-годдзю з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага (1765–1833).


Прадстаўнік старажытнага роду Агінскіх, які належаў да вышэйшых арыстакратычных колаў Рэчы Паспалітай, буйны палітычны дзеяч, літаратар, таленавіты кампазітар Міхал Клеафас Агінскі – асоба, якая пакінула свой адметны след у гісторыі. Сведчанне яе маштабу – рашэнне ЮНЕСКА аб’явіць 2015 год Годам Міхала Клеафаса Агінскага.

Міхал Клеафас атрымаў рознабаковую адукацыю і зрабіў бліскучую кар’еру. На першым этапе самастойнага жыцця яго больш захапіла не музычная творчасць, а грамадска-палітычная і дыпламатычная дзейнасць.

Першыя музычныя ўражанні Міхала звязаны з наведваннямі слонімскага маёнтка яго старэйшага сваяка вядомага мецэната, кампазітара, скрыпача, арфіста і кларнетыста Міхала Казіміра Агінскага. Гэтыя візіты аказалі на юнака вялікае ўражанне і ўмацавалі схільнасць да музыкі.

Пералом у жыцці Міхала Клеафаса наступіў у 1794 г., калі ён змагаўся на баку паўстанцаў Т. Касцюшкі. Палітычны лёс Агінскага-змагара склаўся трагічна: пасля падаўлення паўстання пачаўся сямігадовы шлях эмігранта-выгнанніка. Толькі пасля ўступлення на трон Аляксандра I у Агінскага з’явілася магчымасць вярнуцца на радзіму.

Мастацкая атмасфера Залесся спрыяла творчасці: Агінскі працаваў над камерна-вакальнымі і інструментальнымі мініяцюрамі. Пачаў пісаць свае літаратурныя творы – "Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.", у якіх ён неаднаразова падкрэсліваў сваё ліцвінскае паходжанне (прадстаўлены на выстаўцы ў перакладзе на літоўскую мову), і трактат "Лісты пра музыку", які знаходзіцца ў бібліятэцы толькі ў алічбаванай версіі. Менавіта тут, у Залессі, Агінскі напісаў свой славуты паланэз "Развітанне з Радзімай".

На сённяшні дзень вядома 20 яго паланэзаў, 4 маршы, 4 вальсы, 3 мазуркі, галоп, менуэт, шматлікія рамансы, опера "Зеліда і Валькур, або Банапарт у Каіры", напісаная на ўласнае лібрэта.

Юбілейная экспазіцыя змяшчае навуковыя, навукова-папулярныя і літаратурна-мастацкія выданні, што раскрываюць асноўныя этапы жыцця і творчай дзейнасці М.К. Агінскага, мастацтвазнаўчыя і краязнаўчыя манаграфіі і артыкулы вядомых беларускіх, а таксама замежных даследчыкаў – Ігара Бэлзы, Іва і Анджэя Залускіх, Пятра Станяка, Віктара Скарабагатава, Святлены Немагай, Сяргея Верамейчыка, Адама Мальдзіса і інш.

Музычныя творы М.К. Агінскага – паланэзы, вальсы, мазуркі, менуэты, п’есы для фартэпіяна, рамансы і інш. – прадстаўлены айчыннымі і замежнымі нотнымі выданнямі і аўдыядакументамі.

Карысна будзе азнаёміцца з аўтабіяграфіяй М.К. Агінскага, якая ўключана ў зборнік "Колькі ў небе зор... " (2009), убачыць першую публікацыю эсэ Уладзіміра Караткевіча "Песня з Паўночных Афін" (1965) у часопісе "Маладосць", клавір оперы Алега Залётнева "Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт", прачытаць апавяданне Алеся Марціновіча "Вечна гучаць паланэзу" (зборнік "Зерне да зерня: гісторыя ў асобах", 2008) і драматызаваную паэму Алега Лойкі "Развітанне з Радзімай" (зборнік паэзіі "Ушанаванне", 2001).

Атмасферу эпохі Міхала Клеафаса ствараюць аўтарскія работы дызайнера Ганны Юхнавец.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Спіс літаратуры

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам