ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Parlі italiano? Пераклад глядзіце ніжэй
Выйшла кніга пра адзін з найстаражытнейшых спосабаў пісьма ў Беларусі

Кніжная спадчына Францыска Скарыны прадстаўлена ў Францыі

Кніжная спадчына Францыска Скарыны прадстаўлена ў Францыі
Іншыя навіны

16 кастрычніка дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі наведаў Нацыянальную бібліятэку Францыі і бібліятэку Нацыянальнай асамблеі Францыі.


Падчас візіту ён прэзентаваў і перадаў у дар факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.

Міжнародны навуковы і выдавецкі праект па перавыданню кніжнай спадчыны Францыска Скарыны, рэалізаваны за пяць гадоў (2013–2017) Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ, прадставіў сусветнай супольнасці каштоўную калекцыю 21-томнага факсіміле. Сёння ўнікальнае выданне ўпрыгожвае зборы найбуйнейшых бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў ва ўсім свеце, прэзентуе Беларусь на міжнароднай арэне як краіну з непаўторнай культурай і багатай гісторыяй.

Падчас візіту адбылася сустрэча Рамана Матульскага з Сільвіян Тарсо-Гійры, дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Францыі, і Патрыкам Мантамболам, дырэктарам бібліятэкі Нацыянальнай асамблеі Францыі. Кіраўнікі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў сферы выяўлення нацыянальных дакументаў абедзвюх краін у фондах нацыянальных бібліятэк Беларусі і Францыі, развіцця і ўмацавання міжкультурных зносін паміж імі.

Раман Матульскі правёў перамовы аб арганізацыі і правядзенні сумеснага семінара для супрацоўнікаў бібліятэк на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Таксама падчас візіту ён пазнаёміўся з вопытам работы Нацыянальнай бібліятэкі Францыі па стварэнні анлайн-бібліятэкі “Галіка”, трэцяя версія якой пачала дзейнічаць з 2007 года.

 

Чытайце таксама:

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам