ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Гарады XXI стагоддзя: адкрытасць, бяспека, устойлівасць
Кніжная спадчына Францыска Скарыны прадстаўлена ў Францыі

Parlі italiano? Пераклад глядзіце ніжэй

Parlі italiano? Пераклад глядзіце ніжэй
Іншыя навіны

17 кастрычніка ў бібліятэцы прайшло ўрачыстае мерапрыемства “Спасцігаем мову, спасцігаем краіну”.


Замежныя словы – не проста літары, сімвалы і нязвыклая мелодыка. Вывучаючы мову іншай краіны, мы не толькі пачынаем разумець, аб чым размаўляюць у другім кутку свету, а найперш пазнаём характар, тэмперамент і культуру народа.

Італія… далёкая геаграфічна, аднак сяброўская і блізкая па духу. Мы маем агульную 25-гадовую гісторыю дыпламатычных зносін, якія даўно выйшлі за межы афіцыйных і набылі адценне дружбы і ўзаемападтрымкі. Невыпадкова, 2017-ты абвешчаны Годам італьянскай культуры ў Беларусі, а 16 кастрычніка наша краіна ўжо сямнаццаты раз далучылася да Сусветнага тыдня італьянскай мовы.

Мерапрыемства ўбібліятэцы прайшло пад высокім патранатам прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі. Прагучалі прывітальныя словы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Італіі ў Рэспубліцы Беларусь Стэфана Б’янкі, намесніка генеральнага сакратара Таварыства Дантэ Аліг’еры Андрэа Вінчэнцоні і намесніка дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандра Сушы.

Урачыстым момантам сустрэчы стала перадача ў дар Нацыянальнай бібліятэцы факсіміле старажытнага манускрыпта “Боскай камедыі” Дантэ Аліг’еры (Manoscritto Palatino 313), арыгінал якога датуецца другой чвэрцю XIV стагоддзя і захоўваецца ў Нацыянальнай цэнтральнай бібліятэцы Фларэнцыі.

Прыемнай навіной для тых, хто вывучае італьянскую мову, стала прэзентацыя праекта першага італьянска-беларускага слоўніка, які ажыццяўляецца пры падтрымцы Таварыства Дантэ Аліг’еры. Гэта першы падобны праект беларускай італьяністыкі. Аб тым, як ён зараджаўся і на якім зараз этапе, распавялі дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Капылоў, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Сяргей Гаранін і загадчык сектара камп’ютарнай лінгвістыкі Уладзімір Кошчанка.

Пранікнуцца тэмай Італіі госці вечара змаглі падчас знаёмства з кніжнай выстаўкай, якую падрыхтавала Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Каля 70 выданняў шматбакова і рознапланава прадставілі Bel Paese − ад гісторыі і культуры да кухні і кіно. Вялікі раздзел быў прысвечаны італьянскай мове. Кнігі па гісторыі мовы, падручнікі, слоўнікі, дапаможнікі і размоўнікі – усё тое, што, безумоўна, спатрэбіцца, калі вы надумаеце вувучаць італьянскую мову. Ці, магчыма, вы ўжо размаўляеце па-італьянску – parlі italiano?

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам