ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзіцячы пакой запрашае
Заняткі “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”

500-годдзе беларускага кнігадрукавання адзначылі ў Маскве

500-годдзе беларускага кнігадрукавання адзначылі ў Маскве
Іншыя навіны

21 верасня ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.


У рамках урачыстага мерапрыемства дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі перадаў у дар факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” Пасольству Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і расійскім бібліятэчна-інфармацыйным установам.

Кіраўнікі і прадстаўнікі расійскіх бібліятэк выказалі словы падзякі за каштоўны падарунак Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Банку БелВЭБ – ініцыятарам і асноўным выканаўцам міжнароднага выдавецкага праекта. На працягу пяці гадоў, адведзеных на яго рэалізацыю (2013–2017), удзельнікі праекта максімальна выкарыстоўвалі свой патэнцыял, каб падарунак у выглядзе шматтомнага факсіміле быў падрыхтаваны да юбілею. Дзякуючы сумесным намаганням і цесным партнёрскім адносінам падчас святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання кніжная спадчына Францыска Скарыны паўстала ў адзінай калекцыі факсімільных выданняў (усяго 21 том), з’явіўшыся стрыжнем юбілейных мерапрыемстваў, што прайшлі ва ўсім свеце.

Працягам святочнага вечара стаў спектакль “Скарына” ў выкананні акцёраў Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Драму пра жыццё беларускага асветніка і першадрукара прадставіў рэжысёр Саўлюс Варнас па п’есе, напісанай у суаўтарстве з беларускім драматургам Мікалаем Рудкоўскім. Тэатральная пастаноўка адлюстравала гісторыю духоўнага подзвігу дзівоснага чалавека, выдатнага сына беларускай зямлі, які апярэдзіў ход часу і ўнёс вялікі ўклад у развіццё як беларускай, так і сусветнай культуры.

Чытайце таксама:

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам