ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
500-годдзе беларускага кнігадрукавання адзначылі ў Маскве
Візіт прадстаўнікоў Cавета бяспекі Расіі

Заняткі “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”

Заняткі “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”
Іншыя навіны

26 верасня запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак 5–7 гадоў і іх бацькоў на заняткі “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”.


Бібліятэка – гэта найперш дом для кніг. На занятках дзеці пазнаёмяцца з будынкам самай вялікай бібліятэчнай установы краіны і даведаюцца, як арганізавана ў ёй кніжнае жыццё. Асаблівая ўвага будзе нададзена выстаўцы “Францыск Скарына і яго эпоха”, дзе экспануюцца арыгінальныя кніжныя помнікі. Маленькія наведвальнікі пазнаёмяцца з “доўгажыхарамі” кніжнай культуры, некаторым з якіх ужо больш за 500 гадоў.

Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне кніжнай культуры адбываецца з дапамогай дыялогу, гульняў і творчасці.

Пачатак: у 18.30.

Працягласць: 60 хвілін.

Кошт з матэрыяламі для творчага задання – 6.00 бел. руб.,

дзецям са шматдзетных сем’яў – 4.00 бел. руб.

Тэлефоны для запісу: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам