ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Пра Беларусь – для юных сербаў
Славуты кампазітар і музыкант

Родныя мясціны пісьменніка Уладзіміра Хадыкі

Родныя мясціны пісьменніка Уладзіміра Хадыкі
Іншыя навіны

Краязнаўчы музей Пухавіцкага раёна, размешчаны на тэрыторыі сядзібы Бонч-Асмалоўскіх у вёсцы Блонь, захоўвае матэрыялы пра ўраджэнцаў гэтых мясцін – пісьменнікаў-маладнякоўцаў: Уладзіміра Хадыку, Міхася Чарота, Анатоля Вольнага, Алеся Дудара.

Працягваем знаёміць вас з жывым праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які ўвесь час папаўняецца новымі матэрыяламі. На гэты раз расказваем пра месца, дзе ўшаноўваецца памяць пісьменніка-маладнякоўца Уладзіміра Хадыкі (1905–1940), юбілей якога мы адзначалі ў 2020 годзе.

У вёсцы Блонь Пухавіцкага раёна знаходзіцца сядзіба Бонч-Асмалоўскіх – адна з шасці, размешчаных у гэтым раёне, якая адзіная цалкам захавалася. Цяпер там знаходзіцца краязнаўчы музей Пухаўшчыны, які захоўвае матэрыялы пра ўраджэнцаў гэтых мясцін і тых, хто наведваў гэты край.

Chadyka-1.jpg
Сядзіба Бонч-Асмалоўскіх. Жнівень 2021 г. Фота Т. Лаўрык

Тут створаны куток, прысвечаны ўраджэнцу Пухавіцкага раёна, Уладзіміру Хадыку – таленавітаму паэту і перакладчыку, які быў адным з арганізатараў нефармальнай суполкі ТАВІЗ – “Таварыства аматараў выпіць і закусіць”. Супрацоўнікі музея сабралі той нешматлікі матэрыял, які захоўваецца ў музейных фондах Беларусі пра гэтага аўтара.

Прадстаўляем куточак пісьменніка ў сядзібе Бонч-Асмалоўскіх, які змяшчае яго фатаграфіі і кнігі. Ганаровае месца тут займаюць і фота кніг з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У межах нашага праекта можна азнаёміцца з поўнымі тэкстамі некаторых з іх: “Суніцы” (1926), “Радасны будзень” (1935). Фотаздымкі экспанатаў музея сядзібы Бонч-Асмалоўскіх папоўнілі віртуальны раздзел, прысвечаны пісьменніку, на партале бібліятэкі.

Chadyka-2.jpg

Chadyka-3.jpg
Экспазіцыя краязнаўчага музея Пухавіцкага раёна. Жнівень 2021 г. Фота Т. Лаўрык

16 студзеня 2020 г. падчас Дня літаб’яднання “Маладняк” на святочнай імпрэзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі быў прэзентаваны прысвечаны Уладзіміру Хадыку раздзел віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, а на пасяджэнні круглага стала “Маладнякоўскімі крокамі” з дакладам пра пісьменніка выступіў укладальнік найбольш поўнага выдання твораў У. Хадыкі кандыдат філалагічных навук Анатоль Верабей.

Vierabiej-4.jpg
Выступае Анатоль Верабей. 16.01.2020. Фота Н. Жарскай

Праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам “Звязда” на працягу 2019–2023 гг.

Сачыце за нашымі навінамі!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам