ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Родныя мясціны пісьменніка Уладзіміра Хадыкі
У пісьменніцы і перакладчыцы Ганны Янкуты выйшла новая дзіцячая кніга ў аўдыяфармаце

Славуты кампазітар і музыкант

Славуты кампазітар і музыкант
Іншыя навіны

Значны ўнёсак у развіццё музычнага мастацтва Беларусі зрабіў скрыпач-выканаўца, кампазітар і музычны публіцыст ХІХ ст., прадстаўнік познерамантычнай плыні ў еўрапейскай музыцы Міхаіл Карлавіч (Міхал Ксаверы Зыгмунт) Ельскі, 190-годдзе з дня нараджэння якога прыпадае на 2021 г.

Нарадзіўся ён 8 (па іншых звестках – 5) кастрычніка 1831 г. у шляхецкай сям’і ў маёнтку Дудзічы Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці). Першыя музычныя веды атрымаў ад бацькі – высокаадукаванага чалавека, музыканта-аматара са старажытнага роду Ельскіх, у доме якога часта збіраліся літаратары і мастакі.

У 1845–1847 гг. Міхаіл вучыўся ў нямецкай гімназіі ў г. Лаздэнен (цяпер г. Красназнаменск, Расія), дзе адначасова браў прыватныя ўрокі ў скрыпача Эндома. У далейшым удасканальваў майстэрства ў вопытнага мінскага кампазітара, педагога і спевака К. Кжыжаноўскага і віленскага скрыпача-віртуоза В. Банькевіча, пачаў удзельнічаць у публічных выступленнях. Пасля заканчэння Віленскага дваранскага інстытута (1849) у якасці вольнага слухача наведваў лекцыі па правазнаўстве ў Кіеўскім універсітэце, некаторы час працаваў юрыстам у судзе.

Пакінуўшы юрыдычную службу, М.К. Ельскі заняўся прафесійнай кампазітарскай і выканальніцкай дзейнасцю. Удзельнічаў у канцэртах у Кіеве і Мінску, шмат працаваў над пашырэннем свайго канцэртнага рэпертуару. Іграў у асноўным скрыпічныя творы Баха, Гайдна, Моцарта, Бетховена, а таксама ўласныя сачыненні. Выдатны класічны стыль выканання музыканта быў прыхільна сустрэты публікай і адзначаны крытыкамі. У 1852 г. у Кіеве быў выдадзены зборнік М.К. Ельскага ”Скрипичные миниатюры”. З канца 1850-х гг. кампазітар шмат падарожнічаў. Наведваў музычныя цэнтры Еўропы, браў урокі ў выдатных скрыпачоў таго часу, з вялікім поспехам даваў канцэрты ў Кракаве, Вроцлаве, Парыжы, Франкфурце-на-Майне, Мюнхене, Берліне, Дрэздэне і іншых гарадах.

Вярнуўшыся ў 1862 г. на радзіму, пасяліўся ў Дудзічах. Займаўся гаспадарчымі пытаннямі сваіх уладанняў, актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Мінскай губерні, стаў адным з ініцыятараў стварэння ў 1880 г. Мінскага музычна-літаратурнага таварыства. Кампазітар працаваў над сваімі творамі, удзельнічаў у шматлікіх дабрачынных канцэртах на радзіме і за мяжой, збіраў музычны фальклор, займаўся публіцыстыкай.

За больш чым 50 гадоў сваёй творчай дзейнасці музыкант напісаў каля 100 музычных твораў, сярод якіх – два скрыпічныя канцэрты, фантазія “Вясна”, канцэртныя мазуркі “Успаміны аб Кіеве”, “Успаміны аб Вільні”, “Танец духаў”, фартэпіянныя і скрыпічныя мініяцюры і інш. Характэрнымі рысамі яго музыкі, па меркаванні даследчыкаў, з’яўляліся арганічнае спалучэнне рамантычнага і класічнага стыляў, выдатная віртуознасць, выкарыстанне разнастайных прыёмаў скрыпічнай тэхнікі, глыбіня, выразнасць меладычнай мовы, яе сувязь з беларускім народным меласам.

Кампазітарства М.К. Ельскі сумяшчаў з актыўным збіраннем музычнага фальклору. Да нашых дзён захавалася толькі адна яго рукапісная праца “Народныя танцы Мінскай губерні”, у якой змешчаны грунтоўныя запісы мелодый старажытных мясцовых танцаў, звесткі аб беларускім народным інструментальным выканальніцтве.

Займаўся Міхаіл Карлавіч і музычнай публіцыстыкай. У шматлікіх перыядычных выданнях надрукаваў шэраг артыкулаў і нарысаў, прысвечаных кампазітарам і музыкантам, фактам з гісторыі музыкі. Свае погляды на музыку як жанр мастацтва кампазітар выклаў у працы “Studya myzuczne” (“Вывучэнне музыкі”), выдадзенай у Мінску ў 1899 г. Творы М.К. Ельскага (ноты і гуказапісы), а таксама працы, прысвечаныя яго жыццю і творчасці, прадстаўлены ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Міхаіл Ельскі памёр у студзені 1904 г. у сядзібе дачкі Соф’і і яе мужа Януша Уніхоўскага ў вёсцы Русінавічы (цяпер Самахвалавіцкі сельсавет Мінскага раёна), быў пахаваны ў фамільнай капліцы Уніхоўскіх (да нашага часу не захавалася).

Кампазітарская творчасць М.К. Ельскага стала значным укладам у музычную культуру Беларусі. Цікавасць да яе не знікае і ў наш час: творы перавыдаюцца, некаторыя з іх уваходзяць у рэпертуар сучасных музыкантаў, гучаць у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. У гонар кампазітара ў Мінску заснаваны міжнародны конкурс выканаўцаў на струнных смычковых інструментах.

Звесткі аб жыцці і дзейнасці кампазітара можна знайсці ў анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”. Запрашаем таксама да азнаямлення з віртуальным праектам Станіслаў Манюшка: музычны рамантык з Міншчыны, прысвечаным сучасніку і земляку М. Ельскага.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам