Гэта трэцяя кніга пра Ката Шпрота – “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік”. Кату зноў прыходзіцца разгадваць таямніцы: чаму Алесь не паспявае выканаць на кантрольнай усе заданні, хто зламаў любімы зэдлік Жан-Жаха і чаму ў горадзе пахне грыбамі?
Кніга была напісана ў межах стыпендыяльнай праграмы міністра культуры “Gaude Polonia”. Рэдактарам кнігі стаў Уладзь Лянкевіч, аўтарам вокладкі – Лілія Давыдоўская.
Спецыяльна для аўдыякнігі музыкі з розных краін запісалі шэраг аўдыятрэкаў: Аляксей Варсоба, Мікалай Панцыльюш, Рэй Дыкаты, Джон Корнэл, Дамінік Макжэўскі. Гукарэжысёр – Мікалай Панцыльюш. Тэкст чытае Мікалай Стонька.
Слухайце “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік” па спасылцы.
Крыніца: Budzma.by