ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Гэты цудоўны свет жывёл: анімалістычны жанр у выяўленчым мастацтве
Памяці Рымы Міхайлаўны Чыгіровай

У бібліятэцы адзначылі Дзень літаб’яднання «Маладняк»

У бібліятэцы адзначылі Дзень літаб’яднання «Маладняк»
Іншыя навіны

16 студзеня ў рамках Дня літаб’яднання «Маладняк» прайшоў круглы стол «Маладнякоўскімі крокамі», святочная імпрэза і адкрыццё ў музеі кнігі выстаўкі, на якой упершыню ў адной экспазіцыі прадстаўлена спадчына маладнякоўцаў.

Круглы стол пачаўся з выступу намесніка генеральнага дырэктара – дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандра Сушы, які расказаў прысутным пра рэспубліканскі праект «На хвалі часу, у плыні жыцця», які рэалізуецца ў 2019–2023 гг. Яго ініцыятары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом «Звязда» (часопіс «Маладосць»).

Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўнікі сумеснага праекта, сярод якіх – дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел Сухарукаў, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў. На пасяджэнні прагучалі выступленні ўдзельнікаў праекта кожнай з арганізацый, былі падведзены вынікі першага года дзейнасці.

Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Таццяна Лаўрык прадставіла віртуальны праект «На хвалі часу, у плыні жыцця», прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння Усебеларускага літаратурнага аб’яднання «Маладняк». Таццяна Анатольеўна таксама прэзентавала новы раздзел праекта, прысвечаны 115-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Хадыкі. Пра творчую спадчыну пісьменнікаў-маладнякоўцаў У. Дубоўкі і А. Бабарэкі расказаў вядучы бібліятэкар аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі Дзмітрый Давідоўскі. Сярод выступоўцаў была член сям’і пісьменніка Міколы Нікановіча Яўгенія Дзяркач, якая распавяла пра лёс свайго таленавітага родзіча.

На святочнай імпрэзе выступілі дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка і дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы – філіяла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Іван Саверчанка. Беларуская пісьменніца, настаўніца, літаратуразнаўца Ганна Севярынец расказала пра выбітных пісьменнікаў-маладнякоўцаў А. Бабарэку, П. Труса і іншых.

Асаблівую атмасферу ўдзельнікам літаратурнага вечара падарылі творчыя нумары. Бібліятэку наведалі сайд-праект Naka Piano (Анастасія Шпакоўская і Ірына Кліменка). У іх выкананні прагучалі беларускія песні, сярод якіх – «Адышоўшым» на словы В. Маракова, якая ўжо стала візітоўкай праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця» і суправаджае амаль кожную імпрэзу. Артысты народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова» пад кіраўніцтвам Алесі Сівохінай падрыхтавалі да святочнай імпрэзы музычны нумар і прачыталі вершы пісьменнікаў 1920-х гг.

Завяршылася мерапрыемства ў музеі кнігі адкрыццём выстаўкі, прысвечанай аб’яднанню «Маладняк» і яго сябрам. Экспанаты прадстаўлены з фондаў трох устаноў – Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам і аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам