ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Серыю “Нашы сімвалы” папоўніла бульбінка
Родныя мясціны пісьменніка Уладзіміра Хадыкі

Пра Беларусь – для юных сербаў

Пра Беларусь – для юных сербаў
Іншыя навіны

У Белградзе пабачыла свет кніга дакументальных апавяданняў Алеся Карлюкевіча “Апавяданні з Беларусі” (“Приче из Белорусиjе”). Перакладчыца – маладая пісьменніца Даяна Лазаравіч.

Пад адной вокладкай сабраны краязнаўчыя аповеды беларускага аўтара пра розныя адрасы нашай Айчыны, нашых славутых землякоў: Віцебск, старажытны Ігумен (сённяшні Чэрвень), палескі Лунінец, пухавіцкае мястэчка Дукора, пра Аляксандра Ельскага – вялікага калекцыянера зямлі беларускай, пісьменніка Юзафа Ігнацы Крашэўскага – “пружанскага Дзюма”...

Раней кніга – на рускай мове – “Рассказы об Отечестве” – выйшла ў мінскім выдавецтве “Адукацыя і выхаванне”. Сёлета зборнік краязнаўчых нарысаў, адрасаваных юнаму чытачу, выдадзены і ў Йошкар-Але (Расійская Федэрацыя, Марый Эл) у перакладзе на марыйскую мову.

Перакладчыца Даяна Лазаравіч – добры сябар беларускай літаратуры. Яна пераклала на сербскую мову творы дзясяткаў паэтаў і празаікаў Беларусі. Асобнымі кнігамі ў яе перакладах пабачылі свет творы Янкі Купалы, Алеся Бадака, Максіма Багдановіча, Сяргея Панізніка, Віктара Кажуры...

З прадмовай да кнігі “Апавяданні з Беларусі” выступіў сербскі пісьменнік і выдавец Мілуцін Турычкавіч. Беларускі зборнік пабачыў свет у серыі выдавецтва “Алма” – “Еўрапейская кніжніца”. Будзем спадзявацца, што ў гэтым творчым праекце пабачаць свет і іншыя кнігі беларускіх пісьменнікаў.

Аўтар публікацыі: Сяргей Шычко.
Крыніца: Звязда

Навіны

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам