ГалоўнаяМерапрыемствыСімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці
Літаратурная імпрэза “На хвалі «Маладняка»”
Аўтарскія экскурсіі па выставе “Фарфоравае асарці”

Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці

Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці
Іншыя Мерапрыемствы
30 лістапада
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

Прэзентацыя кнігі Ігара Марзалюка “Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці” ладзіцца 30 лістапада Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з выдавецтвам “Беларусь”.

Ігар Аляксандравіч Марзалюк – вядомы беларускі гісторык, актыўны грамадска-палітычны дзеяч, дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

На працягу апошніх 20 гадоў пад кіраўніцтвам Ігара Марзалюка праводзіліся даследаванні помнікаў археалогіі магілёўскага Падняпроўя і Пасожжа эпохі сярэдневякоўя і ранняга новага часу – курганных магільнікаў X–XIII стст., гістарычных цэнтраў самога горада і яго гарадзішчаў.

Кнігі Ігара Марзалюка заўсёды выклікаюць цікавасць у беларускім грамадстве. І яго чарговая кніга, што сёлета пабачыла свет, не з’яўляецца выключэннем. Яна прысвечана актуальным пытанням беларускай гісторыі, якія цесна звязаны з сучаснасцю. Мінулае, пра якое разважае аўтар, – гэта актуальнае гістарычнае мінулае, той шлях, якім ішла Беларусь у сваім развіцці да сучаснай дзяржавы.

Кніга будзе цікавай шырокаму колу людзей – моладзі і старэйшаму пакаленню. Плануецца выстаўка-продаж.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.



Бібліятэкарам