ГалоўнаяМерапрыемствыАўтарскія экскурсіі па выставе “Фарфоравае асарці”
Мроі ў садах Версаля
Заняткі па афармленні бібліяграфічных спісаў

Аўтарскія экскурсіі па выставе “Фарфоравае асарці”

Аўтарскія экскурсіі па выставе “Фарфоравае асарці”
Іншыя мерапрыемствы
26 кастрычніка
Дата правядзення
18.30–19.30
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

У выставачным комплексе бібліятэкі працягвае працаваць выстава “Фарфоравае асарці” з прыватнай калекцыі Віктара Суворава – члена праўлення Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў.

Асаблівае стаўленне да фарфоравых твораў у калекцыянера выявілася больш за 20 гадоў таму, калі яму падарылі фарфоравую фігурку маленькага лісяняці з ярка выяўленай хітрынкай на мордачцы. Адсюль і бярэ пачатак “фарфоравая гісторыя” Віктара Суворава, аднаго з найбуйнейшых у Беларусі калекцыянераў.

Кожны апошні чацвер месяца ў 18:30 Віктар Генадзьевіч будзе праводзіць аўтарскія экскурсіі па экспазіцыі, у якую ўключаны каля 500 фарфоравых прадметаў: бюсты вядомых людзей, плакеткі, талеркі, кубкі, чарніліцы, алоўніцы, статуэткі на сентыментальна-пастаральныя сюжэты і сцэны сямейных ідылій. Віктар Сувораў пакажа ўнікальныя статуэткі жывёльнага свету розных кантынентаў зямнога шара, кампазіцыі з фарфоравых ваз розных памераў і разнажанравыя скульптуры вакалістаў, танцораў, акцёраў, музыкантаў, артыстаў цырка. Спецыяльна для наведвальнікаў прадстаўлены захапляльныя выданні з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па гісторыі ўзнікнення і развіцця фарфору ў свеце.

У зборы калекцыянера – экспанаты, якія ахопліваюць перыяд з 1930-х гадоў да нашых дзён, такіх фарфоравых заводаў як Мінскі і Добрушскі (Беларусь), Дулёўскі і Ламаносаўскі (Расія), Палонскі і Кіеўскі (Украіна), Рыжскі (Латвія), а таксама заводы Германіі, Даніі і іншых краін Еўропы.

Аўтарскі погляд Віктара Генадзьевіча дапаможа наведвальнікам паглыбіцца ў гісторыю “белага золата”, атрымаць асалоду ад “далікатнага” мастацтва і цікава правесці час з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі!

Графік экскурсій:

23 лютага 27 ліпеня
30 сакавіка 31 жніўня
27 красавіка 28 верасня
25 мая 26 кастрычніка
29 чэрвеня 30 лістапада

Аўтарская экскурсія ў гэтыя дні ўключана ў кошт наведвання выставачнага комплексу:

Кошт квіткоў складае:

  • для дарослых – 7 руб.
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў (пры прад’яўленні дакумента) – 5 руб.
Cямейны білет:

  • група з двух дарослых і аднаго дзіцяці да 16 гадоў – 11 руб.
  • група з двух дарослых і двух дзяцей да 16 гадоў – 13 руб.
  • шматдзетныя сям’і (пры прад’яўленні дакумента) – 13 руб.
Бясплатна:

  • дзецям да 7 гадоў і выхаванцам дзіцячых дамоў, людзям з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні)
  • суправаджальнікам групы школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 суправаджальнік на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Выстава будзе доўжыцца да 12 снежня 2023 года.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 50.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.


Мерапрыемствы

Мроі ў садах Версаля

25.09.2023

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Мроі ў садах Версаля”, прысвечаная 320-годдзю з дня нараджэння французскага мастака Франсуа Бушэ (1703–1770), праходзіць з 25 верасня па 29 кастрычніка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Белая ластаўка Беларусі

20.09.2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Свет без войнаў і насілля

14.09.2023

Тэматычная выстава “Свет без войнаў і насілля!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, адкрыта з 14 верасня па 10 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).



Бібліятэкарам