ГалоўнаяМерапрыемствыЛітаратурная імпрэза “На хвалі «Маладняка»”
Музыканты-аматары запрашаюць
Сімвалы беларускай вечнасці: гісторыя сімвалаў беларускай дзяржаўнасці

Літаратурная імпрэза “На хвалі «Маладняка»”

Літаратурная імпрэза “На хвалі «Маладняка»”
Іншыя мерапрыемствы
29 лістапада
Дата правядзення
16.00–17.30
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

29 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца літаратурная імпрэза “На хвалі «Маладняка»”, прымеркаваная да 100-годдзя ўтварэння Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк” (1923–1928).

“Маладняк” – першае прафесійнае беларускае літаратурнае аб’яднанне таленавітай творчай моладзі, якое стала ўнікальным і адыграла значную ролю ў развіцці беларускай літаратуры. Творчыя пошукі, смелыя ідэі, бадзёрасць, “бурапеннасць” і новыя формы мастацкага выказвання, імкненне будаваць новы свет захапіла апантаных юнакоў і дзяўчат 1920-х гадоў. Напачатку невялікі гурток энтузіястаў хутка аб’яднаў больш за 300 чалавек з розных гарадоў Беларусі і іншых краін, што стала выключнай падзеяй і важным крокам для наладжвання літаратурных сувязей, развіцця шырокай асветніцкай дзейнасці. Для многіх удзельнікаў “Маладняк” быў творчай школай, “пробай пяра”, першым крокам у буйное літаратурнае жыццё. Згуртаванне вывела ў свет таленавітых аўтараў-пачаткоўцаў, а сёння –вядомых пісьменнікаў, імёны якіх на слыху ў кожнага беларуса: Кузьма Чорны, Змітрок Бядуля, Уладзімір Дубоўка, Міхась Зарэцкі, Язэп Пушча, Пятрусь Броўка і многія іншыя.

Запрашаем разам адзначыць 100-годдзе згуртавання падчас літаратурнай імпрэзы “На хвалі «Маладняка»”. У сяброўскай атмасферы плануецца творчае абагульненне вынікаў сумеснага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які пачынаючы з 2019 года рэалізуе Нацыянальная бібліятэка ў супрацоўніцтве з партнёрамі – Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам “Звязда”.

Падчас мерапрыемства ладзіцца прэзентацыя новага віртуальнага раздзела, прысвечанага 115-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Пфляўмбаўм (1908–1996) – паэткі і перакладчыцы, адной з яскравых і таленавітых прадстаўніц літаб’яднання “Маладняк”, якая ўваходзіла ў яго кіраўніцтва.

У мерапрыемстве прымуць удзел даследчыкі літаратуры, спецыялісты архіваў, музеяў, бібліятэк, устаноў адукацыі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Імпрэзу аздобіць выступленне народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

У наведвальнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з унікальнымі прыжыццёвымі выданнямі маладнякоўцаў 1920-х – 1930-х гадоў з фондаў бібліятэкі, якія настрояць прысутных на хвалю “Маладняка”.

Да юбілею літаб’яднання ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) таксама арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстава “Маладняк – старонка гісторыі беларускай літаратуры”, якую можна наведаць да 3 снежня.

Запрашаем усіх зацікаўленых!

Уваход на мерапрыемства вольны.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 368 37 37, 293 27 43.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам