ГалоўнаяМерапрыемствыНясумная класіка. Папулярныя мелодыі і хіты класічнай музыкі
Сейце разумнае, добрае, вечнае!
Палюбуйцеся відамі сталіцы з агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі

Нясумная класіка. Папулярныя мелодыі і хіты класічнай музыкі

Нясумная класіка. Папулярныя мелодыі і хіты класічнай музыкі
Іншыя мерапрыемствы
3 кастрычніка – 20 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

Тэматычная выстава “Нясумная класіка. Папулярныя мелодыі і хіты класічнай музыкі” праходзіць з 3 кастрычніка па 20 лістапада ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пад класічнымі музычнымі творамі маюцца на ўвазе ўзорныя, дасканалыя творы музычнага мастацтва, якія прайшлі “праверку” часам. Многія людзі знаходзяць класіку неверагодна сумнай і павольнай, незразумелай сучаснаму пакаленню. Аднак з дапамогай класічнай музыкі можна змагацца з дрэнным настроем і маркотай, яна валодае магутнай энергетыкай, у большай ступені неверагодна радаснай і гарманічнай, у ёй прысутнічаюць гумар і танцавальныя рытмы. Разнастайнасць жанраў, вобразаў, настрояў дазволіць кожнаму наведвальніку выставы падабраць сабе твор “да душы”.

У экспазіцыі прадстаўлена звыш 60 зборнікаў шэдэўраў сусветнай класікі, якія дакладна не пададуцца сумнымі, а зачаруюць сваёй прыгажосцю. Гэта мелодыі рэтра, перакладання народных песень, фрагментаў з опер і аперэт рускіх і замежных кампазітараў, інструментальныя сачыненні, а таксама танцавальная музыка – вальсы, танга і джазавыя кампазіцыі. Сярод іх – “Адажыа” Т. Альбіноні, “Жарт” І.С. Баха, “Турэцкае ронда” В.А. Моцарта, “Поры года” А. Вівальдзі, “Канкан” Ж. Афенбаха, “Чардаш” В. Монці, “Шчаўкунок” і “Лебядзінае возера” П. Чайкоўскага і інш.

Многія творы дадзены ў палегчаным перакладанні (серыя Nostalgie і Best of Nostalgie). Прадстаўленая калекцыя прызначана не толькі для папаўнення рэпертуару музыкантаў-аматараў, але і для пашырэння педагагічнага матэрыялу сярэдніх і старшых класаў дзіцячых музычных школ.

Усе прадстаўленыя на выставе творы можна будзе праіграць на фартэпіяна і паслухаць у зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны

03.05.2024

9 мая наша краіна адзначае Дзень Перамогі. Асаблівую значнасць гэтая падзея набывае ў год 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



Бібліятэкарам