ГалоўнаяМерапрыемствыПалюбуйцеся відамі сталіцы з агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі
Праект “Віртуальны тур”
Дзяцей запрашае дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі

Палюбуйцеся відамі сталіцы з агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі

Палюбуйцеся відамі сталіцы з агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі
Іншыя мерапрыемствы
22-гі, 23-ці паверхі
Месца правядзення
Тэлефон: (8 017) 293 29 66
Дэталёвая інфармацыя
Білет
Купіць анлайн

Рэжым работы агляднай пляцоўкі:
панядзелак – нядзеля: 12.00–23.00 (апошні пад'ём у 22.30).
Каса: 12.00–22.30 (тэхнічныя перапынкі: 14.00–14.15, 16.00–16.15, 18.00–18.15, 20.00–20.15).

Прапануем палюбавацца цудоўнымі відамі сталіцы і яе наваколля з вышыні птушынага палёту – з агляднай пляцоўкі, размешчанай у верхняй частцы вышыннага фондасховішча Нацыянальнай бібліятэкі (уваход з адваротнага боку будынка).

На інфармацыйных стойках размешчана інфармацыя на рускай і англійскай мовах і фатаграфіі найбольш значных аб’ектаў нашага горада. Турысты могуць даведацца аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Траецкім прадмесці, Палацы Незалежнасці і іншых знакавых месцах. А з дапамогай QR-кодаў яшчэ і ўбачыць іх у віртуальнай рэальнасці.

Кошт наведвання агляднай пляцоўкі

Вы зможаце:

  • атрымаць адчуванне палёту, падняўшыся на панарамным ліфце;
  • убачыць салюты і феерверкі ў розных кропках горада ў святочныя дні;
  • наведаць розныя выстаўкі ў галерэі "Панарама";
  • смачна паесці ў кавярні “Graf Cafe”, якая прапануе не толькі напоі і сокі, але і дэсерты, закускі, а таксама гарачыя стравы;
  • захаваць свае эмоцыі на фота і відэа.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 66.

Мерапрыемствы

Белая ластаўка Беларусі

20.09.2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Свет без войнаў і насілля

14.09.2023

Тэматычная выстава “Свет без войнаў і насілля!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, адкрыта з 14 верасня па 10 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).

Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры

12.09.2023

12 верасня ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Татарстан у Рэспубліцы Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё кніжнай выставы “Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры”.



Бібліятэкарам