Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
25 чэрвеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Смоўжык у доміку”.
Для стварэння незвычайнага вырабу ў тэхніцы трэш-арт удзельнікі навучацца камбінаваць ракавінкі з мяккім і падатлівым пластылінам розных колераў. Ракавінку маленькага вясёлага смоўжыка яны расфарбуюць гуашавымі фарбамі.
Дзеці даведаюцца шмат цікавага пра жыццё траваедных малюскаў, разгадаюць загадкі і паслухаюць гісторыю пра смаўжа і чарапаху з аднайменнай кнігі Машы Траўб.
Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.