ГалоўнаяМерапрыемствыАжурную закладку прапануюць зрабіць у бібліятэцы
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Смоўжык у доміку”
Цеплыня лазы: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве

Ажурную закладку прапануюць зрабіць у бібліятэцы

Ажурную закладку прапануюць зрабіць у бібліятэцы
Іншыя мерапрыемствы
21 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–13.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта “Жывыя крыніцы”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

21 чэрвеня а 10-й гадзіне і 23 чэрвеня а 16-й гадзіне ў выставачным комплексе (пам. 104) адбудуцца сустрэчы з сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Юліяй Лукашэвіч па вырабе закладкі для кнігі ў тэхніцы “выцінанка”.

Мастацтва выразання ажурных узораў існуе з тых часоў, калі ў Кітаі была вынайдзена тэхналогія стварэння паперы. У Беларусі тэхніка выцінанкі мела шырокае распаўсюджанне ў ХІХ – пач. ХХ ст, тады амаль у кожнай сялянскай хаце можна было сустрэць такі элемент упрыгожвання інтэр’ера на сценах, вокнах, паліцах. Хоць сёння выцінанкі згубілі сваё практычнае, утылітарнае прымяненне, аднак дзякуючы сучасным майстрам набылі адметнае мастацкае ўвасабленне і гучанне.

Сучасная беларуская выцінанка ўражвае сваімі выяўленчымі якасцямі, гульнёй сіметрыі і разнастайнасцю тэм і вобразаў, тэхнікай выканання і, абавязкова, арыентацыяй на традыцыйныя народныя матывы.

Вялікай папулярнасцю тэхніка “ажурнага выразання” карыстаецца сярод дзяцей, якія ахвотна фантазіруюць з лісточкам паперы і нажніцамі. Каб засвоіць дадзены від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва неабходна жаданне, крышачку цярпення і добрае абсталяванне, якое будзе падрыхтавана на нашым майстар-класе.

Разам з майстрам Юліяй Лукашэвіч вы зможаце зрабіць непаўторную рознакаляровую ажурную закладку для сваёй любімай кніжкі або падарыць яе сябрам і блізкім.

Для наведвальнікаў патрэбна абавязковая рэгістрацыя: (8 017) 293 27 50.


Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Жывыя крыніцы”:
  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
Бясплатна:
  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам