Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў.
Тэма размовы – “Новаўвядзенні ў працоўным заканадаўстве: аб змене законаў па пытаннях працоўных адносін”.
Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:
- рэгуляванне працы работнікаў, якія ажыццяўляюць дыстанцыйную працу;
- новае ў прызначэнні працоўнай пенсіі;
- навацыі пры скасаванні працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка;
- парадак, якога павінен прытрымлівацца наймальнік пры звальненні работніка ў сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, скарачэннем колькасці або штату работнікаў;
- гарантыі, прадугледжаныя працоўным заканадаўствам для работнікаў пры звальненні па гэтай падставе;
- дадатковыя меры па абароне здароўя работнікаў;
- новыя правілы адносна працоўных адпачынкаў;
- дадатковыя гарантыі маладым спецыялістам, звольненым з тэрміновай вайсковай службы і альтэрнатыўнай службы.
Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні аб новаўвядзеннях у працоўным заканадаўстве адкажа кандыдат юрыдычных навук, член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Таццяна Эдуардаўна Шпілеўская.
Па дадзенай тэме падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).
Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68, 293 27 28.
Сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.
Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Таццянай Шпілеўскай.