ГалоўнаяМерапрыемствыРаскрыта гісторыя вынаходства аднаго з айчынных культурных брэндаў – беларускага Буквара!
Размова з адвакатам аб навацыях у працоўным заканадаўстве
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Как папа был маленьким”

Раскрыта гісторыя вынаходства аднаго з айчынных культурных брэндаў – беларускага Буквара!

Раскрыта гісторыя вынаходства аднаго з айчынных культурных брэндаў – беларускага Буквара!
Іншыя мерапрыемствы
8 лютага
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

8 лютага адбудзецца прэзентацыя першага фундаментальнага даследавання, прысвечанага з’яўленню ўнікальнага феномена айчыннай гісторыі, сапраўднага культурнага брэнда Беларусі – Буквара.

Гонарам айчыннай культуры з’яўляецца той факт, што першая ў свеце кніга, якая мела назву “Буквар”, была выпушчана беларускай друкарняй. Аднак нягледзячы на тое, што Беларусь адыграла выключна важную ролю ў станаўленні буквара і пашырэнні гэтага выдання ў свеце, для шырокай публікі і нават для саміх беларусаў гісторыя гэтага феномена заставалася амаль невядомай.

Сёлета выдавецтва “Беларусь” выпусціла грунтоўную працу Аляксандра Сушы “Беларускі Буквар”, у якой шырока прадстаўлена тысячагадовая гісторыя галоўнай кнігі для навучання грамаце – ад старажытнасці і з’яўлення пісьменства ў Беларусі ажно да нашых дзён. На падставе тысяч архіўных і апублікаваных крыніц з розных краін (Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Ірландыі, Італіі, ЗША, Латвіі, Літвы і інш.) атрымалася паказаць, па якіх падручніках вучыліся нашы продкі, як пачынаўся шлях да ведаў розных пакаленняў беларусаў, якія сімвалы і вобразы ўкладваліся ў змест пачатковай адукацыі ў мінулым.

Разам з фундаментальнай навуковай працай “Беларускі Буквар” будзе прэзентавана багата ілюстраваная кніга для моладзі “Вынаходства Буквара ў Беларусі”, якая таксама нядаўна выйшла ў выдавецтве “Беларусь” (у серыі “Беларуская дзіцячая энцыклапедыя”).

Аўтарам выданняў з’яўляецца вядомы кнігазнавец і культуролаг, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша. Менавіта ён у 2012 г. перавыдаў найбольш старажытны айчынны Буквар з тых, што сёння захоўваюцца ў Беларусі, а ў 2016–2018 гг. вярнуў з забыцця самую першую ў свеце кнігу пад назвай “Буквар”, якая захавалася ў адзіным экзэмпляры ў Лондане. 400-гадовы юбілей першага ў свеце “Буквара” Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначыла шэрагам мерапрыемстваў.

Прэзентацыя пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).
Уваход вольны.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам