ГалоўнаяМерапрыемствы“Руплівец беларускай даўніны”: да 170-годдзя з дня нараджэння Аляксея Сапунова і 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (+ відэа)
Запрашаем пазнаёміцца з лепшымі практыкамі і ідэямі бібліятэчнай працы
Сустрэча з пісьменніцай-казачніцай Наталляй Бучынскай

“Руплівец беларускай даўніны”: да 170-годдзя з дня нараджэння Аляксея Сапунова і 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (+ відэа)

“Руплівец беларускай даўніны”: да 170-годдзя з дня нараджэння Аляксея Сапунова і 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (+ відэа)
Іншыя мерапрыемствы
11 сакавіка – 2 мая
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

11 сакавіка ў музеі кнігі адкрылася выстава “Руплівец беларускай даўніны”, прымеркаваная да 170-годдзя з дня нараджэння гісторыка, археографа, краязнаўца Аляксея Парфёнавіча Сапунова.

Выстава арганізавана сумесна з Віцебскім абласным краязнаўчым музеем пры ўдзеле Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

Ураджэнец Віцебшчыны Аляксей Сапуноў (1851–1924) – адзін з самых апантаных і руплівых даследчыкаў роднага краю. Ён упершыню выявіў, апісаў, пераклаў, выдаў вялікі пласт першакрыніц айчыннай гісторыі. Аўтар амаль 60 кніг і брашур, шматлікіх артыкулаў, энцыклапедычных даведак. Яго грунтоўная праца “Віцебская даўніна” дагэтуль застаецца запатрабаванай фундаментальнай крыніцай па гісторыі Паўночнай Беларусі. Аляксей Сапуноў – адзін з ініцыятараў і заснавальнікаў Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея, Віцебскай вучонай архіўнай камісіі і іншых навуковых інстытуцый. Сабраў унікальную бібліятэку. Асобнікі з яго кнігазбору ў 1923 г. паступілі ў фонд Беларускай дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэкі (цяпер Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

Выстава “Руплівец беларускай даўніны” створана на ўнікальных матэрыялах з асабістага архіва і бібліятэкі Аляксея Сапунова. Сярод іх біяграфічныя дакументы, гімназічныя і студэнцкія сшыткі, перапіска з даследчыкамі. Прадстаўлены рукапісы, літаграфіі, планы, факсіміле дакументаў да легендарнай “Віцебскай даўніны” і іншых работ. Сапраўдны рарытэт у экспазіцыі – рукапісная праца “Гісторыя г. Віцебска”, якая, на жаль, так і не была выдадзена.

На выставе ўпершыню шырока будзе прадстаўлена калекцыя кніг з бібліятэкі віцебскага рупліўца. Выданні пазначаны адметным уладальніцкім подпісам і адмысловай ціснёнай пячаткай. Адзін з раздзелаў выставы раскрые гісторыю паступлення выданняў з кнігазбору Аляксея Сапунова ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі. Найбольш каштоўны з атрыманых тады кніжных помнікаў стане галоўнай інтрыгай выставы.

У рамках святкавання 170-годдзя з дня нараджэння А.П. Сапунова 17 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў круглы стол “Аляксей Сапуноў: спадчына збіральніка віцебскай даўніны”.

ruplivy_ont.jpg

Выстава будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 2 мая 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Уваход на ўрачыстае адкрыццё вольны.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам