ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Бульба з кіслым малаком і бланманжэ: якім было меню Якуба Коласа
Яскравасць таленту

Руплівец беларускай даўніны (+відэа)

Руплівец беларускай даўніны (+відэа)
Іншыя навіны

11 сакавіка ў музеі кнігі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Руплівец беларускай даўніны”, прымеркаванай да 170-годдзя з дня нараджэння гісторыка, археографа, краязнаўца Аляксея Парфёнавіча Сапунова і 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Выстава была арганізавана бібліятэкай сумесна з Віцебскім абласным краязнаўчым музеем пры ўдзеле Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў імпрэзы звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша. Ён прадставіў выставачны праект і адзначыў важнасць супрацы розных інстытуцый у пытанні вывучэння, захавання і папулярызацыі спадчыны выдатнага даследчыка. Нагадаў аб набліжэнні 100-гадовага юбілея Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і распавёў пра гісторыю паступлення кніг са збору А.П. Сапунова ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі.

Наступны выступоўца – дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Таццяна Старынская адзначыла вялікую ролю і значэнне асобы А.П. Сапунова для Віцебшчыны і ў цэлым для Беларусі. Яна падкрэсліла безумоўную вартасць і важнасць супольнай працы і падзякавала калегам за магчымасць паўдзельнічаць у выставачным праекце “Руплівец беларускай даўніны”.

Госці і ўдзельнікі імпрэзы з цікавасцю пазнаёміліся з экспазіцыяй падчас экскурсіі, якую правяла загадчык сектара музейнай дзейнасці навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Таццяна Захарава.

У рамках святкавання 170-годдзя з дня нараджэння А.П. Сапунова 17 сакавіка ў 15.00 у Нацыянальнай бібліятэцы (пам. 346) адбудзецца круглы стол на тэму “Аляксей Сапуноў: спадчына збіральніка віцебскай даўніны”. Плануецца анлайн-трансляцыя.


Выстава “Руплівец беларускай даўніны” будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 2 мая 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 85.

ruplivy_ont.jpg

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам