ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігі

Музей кнігі

Даведайцеся пра шматвяковыя традыцыі беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі.

Азнаёмцеся з лепшымі ўзорамі друкарскай справы, выдадзенымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

У выставачнай зале (288 кв. м) дэманструюцца звыш 300 унікальных кніжных помнікаў: рукапісныя кнігі і старадрукі, рэдкія выданні XV–XXI стагоддзяў.

Сярод экспанатаў знаходзіцца жамчужына калекцыі – кнігі Бібліі (1517–1519) беларускага першадрукара Францыска Скарыны.

Сучаснае музейнае абсталяванне, неабходны экспанатам мікраклімат, рарытэтныя выданні розных часоў ствараюць захапляльную атмасферу падарожжа ў свет кніг.

У музеі вы таксама знойдзеце шмат цікавага пра гісторыю галоўнай бібліятэкі краіны.

Пастаянныя экспазіцыі

Брама кніжных скарбаў

Экспазіцыя знаёміць з развіццём беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі, асаблівасцямі беларускай, еўрапейскай і ўсходняй кніжнай культуры.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Вехі гісторыі

Выстаўка змяшчае шэраг арыгінальных матэрыялаў з фондаў бібліятэкі (копіі архіўных дакументаў, бібліяграфічныя выданні, рукапісы), якія дазваляюць прасачыць багатую гісторыю станаўлення і развіцця галоўнай бібліятэкі краіны.

Выстаўкі

  Знаўца беларускіх старажытнасцей

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча. Да юбілею вучонага арганізавана дадзеная экспазіцыя.

Тут прадстаўлены прыжыццёвыя выданні прац Яўстафія Тышкевіча па гісторыі, этнаграфіі, матэрыялы, якія адлюстроўваюць яго дзейнасць па арганізацыі агульнадаступнага музея, а таксама кнігі з аўтографамі і выданнямі з яго асабістай бібліятэкі.

Акрамя таго, наведвальнікі змогуць убачыць і сучасныя выданні, прысвечаныя жыццёваму шляху і навуковай дзейнасці вядомага даследчыка даўніны.

Архіў выставак

Тэматычныя экскурсіі

Экскурсія для дзяцей "Падарожжа ў краіну кніжных скарбаў"

Экскурсія ў захапляльнай форме знаёміць юных наведвальнікаў 10–12 гадоў з гісторыяй кнігі: першымі пісьмовымі матэрыяламі, узнікненнем і традыцыйным афармленнем рукапіснай кнігі, з вынаходніцтвам кнігадрукавання і рознымі спосабамі афармлення друкаваных кніг.

Музейныя заняткі

Dziciachyja_zaniatki_u_MK.jpg

Падчас інтэрактыўных творчых заняткаў можна пазнаёміцца з гісторыяй кнігі, даведацца пра сакрэты яе стварэння і цікавосткі, схаваныя ўнутры.

Мэта заняткаў – пазнаёміць маленькіх чытачоў з айчыннай кніжнай спадчынай, заахвоціць да чытання, зрабіць кнігу лепшым сябрам. Дзяцей чакаюць творчыя заданні і вясёлыя гульні.

Музейныя заняткі разлічаны на дзяцей 616 гадоў.

Чароўны мір кнігі чакае вас! Давайце чытаць разам!

Тэматыка заняткаў:

  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі – дом, дзе жывуць кнігі
  • Як да нас прыйшла кніга
  • Стварэнне паперы
  • Вынаходніцтва стагоддзя – друкарскі станок Іагана Гутэнберга
  • Хто такі Францыск Скарына
  • Рэдкая кніга – гэта…
  • Аздабленне каштоўных кніг
  • Знойдзена ў кнігах
  • Гербарый

Унікальнасць заняткаў заключаецца ў магчымасці вывучэння нацыянальнай кніжнай спадчыны з дапамогай самага багатага збору кніжных помнікаў. Наведвальнікі пазнаёмяцца з “доўгажыхарамі” кніжнай культуры, у тым ліку экзэмплярамі, якім ужо 100, 200, 300, 400 і нават 500 гадоў.

Дзяцей чакаюць вясёлыя творчыя заданні і гульні. Мэта заняткаў – не толькі адкрываць для дзяцей навуковыя факты, а зацікавіць тэмай, каб у іх з'явіўся імпульс самім чытаць і пазнаваць новае.

Музейныя заняткі разлічаны на дзяцей 6–16 гадоў.

Рэжым работы музея кнігі:

Аўторак, серада, пятніца: 10.30–19.00.
Чацвер, субота, нядзеля: 10.00–18.00.
Панядзелак – выхадны дзень.

У летні перыяд (з 1 чэрвеня па 31 жніўня):

Аўторак, серада, пятніца: 10.30–19.00.
Панядзелак, чацвер, субота: 10.00–18.00.
Нядзеля – выхадны дзень.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 85 (навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства).

У музеі кнігі з 10.00 да 17.00 праводзяцца штодзённыя экскурсіі і музейныя заняткі на платнай аснове.
Запіс папярэдні па тэл.: (8 017) 293 27 22.

Бібліятэкарам