ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем пазнаёміцца з лепшымі практыкамі і ідэямі бібліятэчнай працы
Яскравасць таленту
“Руплівец беларускай даўніны”: да 170-годдзя з дня нараджэння Аляксея Сапунова і 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (+ відэа)

Запрашаем пазнаёміцца з лепшымі практыкамі і ідэямі бібліятэчнай працы

Запрашаем пазнаёміцца з лепшымі практыкамі і ідэямі бібліятэчнай працы
Іншыя мерапрыемствы
11–12 сакавіка
Дата правядзення
10.30–13.30
Час правядзення

11–12 сакавіка адбудзецца міжнародны форум “Садружнасць бібліятэк: дасягненні і перспектывы доўгатэрміновага партнёрства”. Трансляцыя будзе весціся на youtube-канале Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі.

На працягу двух дзён кіраўнікі і спецыялісты нацыянальных бібліятэк краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў прадставяць лепшыя практыкі, праекты і ідэі, падвядуць вынікі дзейнасці ў 2020 годзе, абмяняюцца думкамі і планамі па развіцці міжнароднага бібліятэчнага супрацоўніцтва ў 2021 годзе.

11 сакавіка пройдзе экспертная сесія “Лепшыя практыкі-2020 і арыенціры-2021”. На сустрэчы будуць прадстаўлены флагманскія праекты, комплексныя лічбавыя ініцыятывы, прыклады інавацыйнай дзейнасці, а таксама магчымасці для развіцця міжнароднага бібліятэчнага супрацоўніцтва.

Праграма першага дня працы форуму

12 сакавіка адбудзецца адкрытая дыскусія “Выклікі 2020 года: пытанні да бібліятэчнай супольнасці Садружнасці”. Удзельнікі падзеляцца праблемамі і дасягненнямі ў працы бібліятэк ва ўмовах абмежавальных мер, абмяркуюць прыярытэтныя задачы на найбліжэйшую перспектыву.

Праграма другога дня працы форуму

Арганізатары форуму: Расійская дзяржаўная бібліятэка, Бібліятэчная асамблея Еўразіі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальная бібліятэка Узбекістана імя Алішэра Наваі, Усходне-Казахстанская абласная ўніверсальная бібліятэка імя Абая (г. Семей).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 64.
Е-mail: ird@nlb.by

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Размова з адвакатам аб праве на абарону ў адміністратыўным судаводстве

07.05.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Апублікавана праграма IX Навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

04.05.2021

IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура” прысвечана тэме “Рэальнасць і віртуальнасць ва ўмовах пандэміі”. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Без тэрміну даўнасці

03.05.2021

З 3 па 28 мая запрашаем на выставу “Без тэрміну даўнасці” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Вэбінар “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”

09.04.2021

15 красавіка з 10.00 да 11.30 Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць вэбінар для бібліятэк, падключаных да рэгіянальных зводных электронных каталогаў нашай краіны.

Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры

30.04.2021

5 мая а 16-й гадзіне ў атрыуме 2-га паверха адбудзецца літаратурна-асветніцкае мерапрыемства “Радкі памяці” і адкрыццё кніжнай выстаўкі “Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацкай літаратуры”, якія прымеркаваны да знакавага свята – Дня Перамогі.



Бібліятэкарам
111