Дата правядзення
Час правядзення
З 16 па 25 лістапада інфармацыйны цэнтр Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праводзіць серыю вебінараў на тэму “Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы публічных бібліятэк”.
Да ўдзелу запрашаюцца супрацоўнікі бібліятэк, падключаных да Рэгіянальных зводных электронных каталогаў. У рэжыме анлайн вядучыя спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі раскажуць аб магчымасцях прадастаўлення краязнаўчых рэсурсаў у Рэгіянальных зводных электронных каталогах і анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”.
Расклад вебінараў:
- 16 лістапада ў 14:00 – для бібліятэк-удзельніц Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Брэсцкай вобласці
- 17 лістапада ў 14:00 – для бібліятэк-удзельніц Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Віцебскай вобласці
- 18 лістапада ў 14:00 – для бібліятэк-удзельніц Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Гомельскай вобласці
- 23 лістапада ў 14:00 – для бібліятэк-удзельніц Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Мінскай вобласці
- 24 лістапада ў 14:00 – для бібліятэк-удзельніц Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Магілёўскай вобласці
- 25 лістапада ў 14:00 – для бібліятэк-удзельніц Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Гродзенскай вобласці
Працягласць вебінара – 60 хвілін.
Асаблівасці арганізацыі і правядзення вебінараў
Вебінары будуць праводзіцца ў фармаце відэаканферэнцый у сэрвісе Skype. Для ўдзелу ў вебінары неабходна даслаць даныя акаўнта і адрас электроннай пошты. Падключыцца да вебінару можна з любой прылады (персанальны камп’ютар, ноўтбук, планшэт, смартфон). Перад пачаткам вебінара неабходна зайсці ў канферэнцыю ў 13.30, каб праверыць падключэнне.
Каардынатары:
Рысева Жанна Севасцьянаўна,
загадчыца аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій
інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тэлефон: (8 017) 293 29 31.
E-mail: ryseva@nlb.by
Градоўкіна Ірына Уладзіміраўна,
загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі
інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тэлефон: (8 017) 293 27 73.
E-mail: email.name@company