ГалоўнаяМерапрыемствыВыстава кніг па генеалогіі
“Падарожжа па старонках мульцяшак” на занятках “Мультчытайка”
Серыя вебінараў “Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы публічных бібліятэк”

Выстава кніг па генеалогіі

Выстава кніг па генеалогіі
Іншыя мерапрыемствы
17–30 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 348
Месца правядзення

У чытальнай зале рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў (пам. 348) прадстаўлена тэматычная выстава па генеалогіі Беларусі. Друкаваныя кнігі і рукапісы дапамогуць хутка з’арыентавацца ў даследаванні свайго радавода па-за архівамі нават не спецыялістам.

Выстава была падрыхтавана на падставе дакладаў, якія прагучалі на семінары “Новыя дакументальныя набыткі і знаходкі па генеалогіі”, што адбыўся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Запіс дакладаў дасяжны па спасылцы.

Дакладчык

Назва даклада

Пачатак
даклада на відэа

Гарковіч Наталля Віктараўна,

загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат гістарычных навук

Фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі як падмурак для пазаархіўных генеалагічных пошукаў

1:16

Суша Аляксандр Аляксандравіч,

намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі

Дакументальныя набыткі генеалагічнага характару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў 2020 годзе

22:37

Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч,

намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, кандыдат гістарычных навук

Якімі дакументамі папаўняюцца фонды Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі?: набыткі і знаходкі 2010–2020 гг.

38:41

Снапкоўскі Юрый Мікалаевіч,

намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, аспірант Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Генеалагічныя крыніцы ў абласных і занальных архівах Рэспублікі Беларусі

1:01:00

Кароўчанка Алена Валер’еўна,

каардынатар валанцёрскага руху генеалагічнай супольнасці Беларусі

Волонтёрское движение в генеалогическом сообществе Беларуси: цели, перспективы

1:19:00

На аснове даклада Н.В. Гарковіч прадстаўлены друкаваныя выданні XIX–XXI стст., якія з’яўляюцца падставай для правядзення даследаванняў па генеалогіі, у тым ліку гербоўнікі беларускай шляхты, выдадзеныя ў розныя перыяды, крыніцы з імяннымі паказальнікамі (напрыклад, ураднікаў і іншых дзяржаўных дзеячаў перыяду Вялікага Княства Літоўскага, уніяцкіх святароў, паўстанцаў 1863 г., мінскіх чыноўнікаў часоў Расійскай Імперыі з біяграфічнымі звесткамі і інш.).

Даклад А.А. Сушы стаў падставай для дэманстрацыі на выставе новых каштоўных рукапісных крыніц, якія на працягу апошніх двух гадоў трапілі ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сярод іх – спавядальныя ведамасці, перадшлюбныя вобыскі, кнігі запісаў аб хрышчэннях, шлюбах і смярцях жыхароў розных куточкаў Беларусі і навакольных зямель. Большасць з іх былі складзены пры праваслаўных і каталіцкіх храмах у цэнтральнай і паўночнай частках нашай краіны ў XVIII – пачатку XX ст. і ўяўляюць вялікую цікавасць для ўсіх, хто шукае звесткі пра сваіх продкаў з гэтых рэгіёнаў.

Выстава будзе працаваць ў зале рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў да 30 лістапада 2020 года.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Запрашаем на канцэрт!

10.06.2021

Нацыянальная бібліятэка сумесна з арт-прасторай “Свет класічнай музыкі” запрашае на вечар музыкі ад супольнасці музыкаў-аматараў.

Малады беларускі экслібрыс

01.06.2021

Падчас святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей у музеі кнігі адкрылася выстава “Малады беларускі экслібрыс”, дзе прадстаўлены  працы ўдзельнікаў конкурсу экслібрысаў.

Чамаданны настрой

07.06.2021

З 7 чэрвеня па 27 жніўня запрашаем на выставу “Чамаданны настрой” у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Гісторыі пішуць экслібрысы

18.05.2021

Да Міжнароднага дня музеяў у бібліятэцы адкрылася выстава “Гісторыі пішуць экслібрысы”, якая з’яўляецца вынікам творчага эксперыменту, падчас якога юныя мастакі атрымалі магчымасць стаць сапраўднымі музейнымі куратарамі і дызайнерамі.



Бібліятэкарам
111