ГалоўнаяМерапрыемствыЗаняткі на выставе “Энцыклапедыя. Нацыянальны праект”
Якой была сядзіба графаў Храптовічаў – глядзіце на выстаўцы “Вяртанне”
Гэты цудоўны свет жывёл: анімалістычны жанр у выяўленчым мастацтве

Заняткі на выставе “Энцыклапедыя. Нацыянальны праект”

Заняткі на выставе “Энцыклапедыя. Нацыянальны праект”
Іншыя мерапрыемствы
26 студзеня
Дата правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4 руб. 50 кап.
Кошт наведвання

26 студзеня ў межах пасяджэнняў “Клуба кніжных прафесараў” адбудуцца ўнікальныя заняткі на выставе “Энцыклапедыя. Нацыянальны праект” з куратарам выставы Ксеніяй Сушай.

Энцыклапедыя – адна з самых папулярных і неабходных кніг кожнага “прафесара”. На занятках дзеткі ўбачаць продкаў Вікіпедыі – энцыклапедыі ад антычных часоў да сучаснасці. Гэта “Натуральная гісторыя” Плінія (ліёнскае выданне ХVI стагоддзя), першая энцыклапедыя сучаснага тыпу – французская “Энцыклапедыя, ці Тлумачальны слоўнік мастацтваў і рамёстваў” Дэні Дзідро (1751–1780), найаўтарытэтнейшая энцыклапедыя на англійскай мове “Брытаніка” (1875–1888), самая паспяховая нямецкая “Энцыклапедыя Бракгаўза” (1882–1887), універсальныя энцыклапедыі нашых суседзяў (Польшчы, Чэхіі, Расіі, Літвы). І вядома, наведвальнікі даведаюцца пра стварэнне беларускай энцыклапедыі. Убачаць выданні ад ХVI стагоддзя і створаць сваю старонку для энцыклапедыі.


Кошт заняткаў: 4.50 руб.
Дата: 26 студзеня 2020 г.
Час правядзення: 15.00.
Месца правядзення: музей кнігі.

Кантакты: (8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама:

Надышла пара нашы ўніверсальныя энцыклапедыі – савецкую і беларускую – алічбаваць

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам