ГалоўнаяМерапрыемствыЯкой была сядзіба графаў Храптовічаў – глядзіце на выстаўцы “Вяртанне”
Размова з адвакатам аб новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса
Заняткі на выставе “Энцыклапедыя. Нацыянальны праект”

Якой была сядзіба графаў Храптовічаў – глядзіце на выстаўцы “Вяртанне”

Якой была сядзіба графаў Храптовічаў – глядзіце на выстаўцы “Вяртанне”
Іншыя мерапрыемствы
23 студзеня – 19 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыецца выставачны праект “Вяртанне”, прысвечаны спадчыне графаў Храптовічаў – сядзібе ў Шчорсах.

Радавы маёнтак знакамітага роду – гэта часткова захаваны помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XVIII стагоддзя. Месца з багатай гісторыяй, сапраўдны гонар беларусаў. У 1770-х гадах па загадзе Іаахіма Храптовіча над палацавым комплексам з вялікім паркам і сажалкамі працавалі Джузэпэ дэ Сака, Карла Спампані і Якуб Габрыэль. У XIX стагоддзі маёнтак Храптовічаў быў важным культурным цэнтрам з вядомай калекцыяй прадметаў мастацтва і знакамітай бібліятэкай. Сюды прыязджалі Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, а бібліятэкарам некаторы час працаваў Ян Чачот.

Да нашых дзён захаваліся некалькі пабудоў і рэшткі парку. Сядзіба ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

У экспазіцыі выставачнага праекта “Вяртанне” будуць прадстаўлены жывапісныя работы, эцюды, акварэльныя замалёўкі – вынікі трох пленэраў, якія прайшлі ў сядзібе "Шчорсы". Мастакі імкнуліся ўзнавіць аблічча комплексу, яго ваколіц і пабудоў у такім выглядзе, быццам бы іх не закрануў час.

Мэта выставачнага праекта “Вяртанне” – падтрымаць рэканструкцыю комплексу як знешне, так і па змесце. Аднавіць і напоўніць былую бібліятэку і калекцыі Храптовічаў, узнавіць маёнтак, парк – хаця б на перыяд экспазіцыі, вобразна і ва ўяўленні.


Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца 23 студзеня а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).
Уваход на мерапрыемства вольны, у іншы час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстаўка будзе доўжыцца да 19 лютага 2020 г.
Дата завяршэння яе работы можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выставачнага праекта “Вяртанне”.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам