ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Вяртанне забытых імёнаў. Як пачынаўся «Маладняк»
«Асабістая справа» Зінаіды Бандарынай і іншыя матэрыялы да біяграфіі

У новай выстаўцы мастакі “аднавілі” сядзібу Храптовічаў

У новай выстаўцы мастакі “аднавілі” сядзібу Храптовічаў
Іншыя навіны

У бібліятэцы прайшло адкрыццё выставачнага праекта Вяртанне”, прысвечанага спадчыне роду Храптовічаў у Шчорсах. Гасцей мерапрыемства чакалі жывапісныя работы, эцюды, акварэльныя замалёўкі – вынікі трох пленэраў, якія прайшлі ў сядзібе “Шчорсы”.

Распачалося адкрыццё выставачнага праекта з прывітальнага слова першага намесніка генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алены Далгаполавай.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел беларускі краязнаўца і калекцыянер Дзмітрый Шаўня, мастак-жывапісец, партрэтыст, член Беларускага саюза мастакоў, прафесар Аляксандр Ксяндзоў, навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, куратар трэцяга пленэру “Арт-сядзіба” Галіна Флікоп-Світа.

Асаблівая атмасфера гістарычнага месца дапамагла мастакам на пленэры адправіць свае думкі ў далёкае мінулае, каб потым адлюстраваць яго ў сваіх работах. Карціны вяртаюць гледачоў у часы росквіту сядзібы і перадаюць тагачасныя пейзажы, архітэктуру, жыццёвы ўклад жыхароў Шчорсаў. Таксама на выстаўцы прадстаўлены рэпрадукцыі карцін, якія ўваходзілі ў калекцыю прадметаў мастацтва графаў Храптовічаў і экспанаты з сучаснага фонду сядзібы “Шчорсы”.

Экспазіцыя “Вяртанне” ў галерэі “Лабірынт” затрымаецца да канца зімы – арганізатары плануюць завяршыць яе працу 19 лютага 2020 г., але дата заканчэння можа быць зменена.


Час працы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 28 81.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам