Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
27 лістапада дзіцячы пакой запрашае дзяцей на майстар-клас па пластылінавым жывапісе “Без пэндзліка і фарбаў”.
Вывучаць здольнасць аднаго колеру ўплываць на адценне іншага можна не толькі з дапамогай фарбаў. Выдатным матэрыялам для такога творчага працэсу будзе мяккі і падатлівы пластылін.
На занятках дзеці даведаюцца сакрэты стварэння карціны з пластыліну, навучацца спалучаць і змешваць розныя колеры, наносячы яго на кардонную аснову. Вясёлым дадаткам стане танцавальная размінка.
Хлопчыкі і дзяўчаткі адкрыюць арыгінальны спосаб для стварэння мастацкага вобраза, выпрабуюць радасць творчасці, атрымаюць станоўчыя эмоцыі і добры настрой ад зносін.
Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.