ГалоўнаяМерапрыемствы“Я вандрую ў стагоддзях”
Жыццё дзеля мастацтва
Лета з добрай кнігай

“Я вандрую ў стагоддзях”

“Я вандрую ў стагоддзях”
Іншыя мерапрыемствы
1–28 чэрвеня 2018
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
зала беларускай літаратуры (пам. 205)
Месца правядзення

З 1 па 28 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Я вандрую ў стагоддзях”, прымеркаваная да 60-годдзя Таццяны Міхайлаўны Мушынскай.

Журналістыка і балетная крытыка, паэзія і проза, музыка і тэатр – прадстаўленыя ў экспазіцыі матэрыялы раскрываюць шматграннасць асобы беларускай пісьменніцы і тэатральнага крытыка, яе разнастайныя творчыя інтарэсы і захапленні.

Выстаўка знаёміць з кнігамі Таццяны Мушынскай, прысвечанымі беларускаму балету. Сярод іх – “Гармония дуэта” пра народных артыстаў Беларусі Людмілу Бржазоўскую і Юрыя Траяна, кніга творчых партрэтаў вядучых беларускіх танцоўшчыкаў “Гаркавы смак ісціны”, альбом пра беларускага балетмайстра “Валентин Елизарьев”. Акрамя гэтага, на экспазіцыйных паліцах – лібрэта “Чорная дама Нясвіжа” і “Доктор Айболит”, а таксама шматлікія публікацыі па харэаграфіі, музыцы, тэатры ў беларускіх часопісах “Мастацтва” і “Партер”. Да ўвагі наведвальнікаў і кніга ўспамінаў народнай артысткі Беларусі Г. Абуховіч “Полвека на сцене”, літаратурны запіс якой зрабіла Таццяна Міхайлаўна.

Т. Мушынская з поспехам працуе і ў жанрах дзіцячай літаратуры. Творы пісьменніцы прасякнуты жаданнем абудзіць у дзяцей фантазію, вобразнасць мыслення, даць ім урокі прыстойнасці і сумленнасці. Апавяданні, казкі і вершы з кніг “Віця Неслух у краіне мурашоў”, “Свята печанай бульбы”, “Вожыкі ў футбол гуляюць”, “Калі тата – Дзед Мароз” і іншых – для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Не пакіне абыякавымі аўдыторыю дарослых чытачоў своеасаблівая трылогія Таццяны Мушынскай пра жыццё беларускай творчай інтэлігенцыі: аповесці “Доўгае развітанне”, “Апошняе каханне Дон Жуана” і “Джульета і экстрасэнс”.

Асаблівага прызнання Т. Мушынская дасягнула як лірычная паэтэса. Зацікавяць зборнікі яе вершаў “Я вандрую ў стагоддзях”, “Рабро Адама”, “Сны кахання”, “Души ожиданье. Стихи о любви”. Значная колькасць вершаў Таццяны Міхайлаўны пакладзена на музыку беларускімі кампазітарамі. Нотныя выданні і аўдыядыскі з музычнымі творамі дапаўняюць экспазіцыю.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Мерапрыемствы

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны

03.05.2024

9 мая наша краіна адзначае Дзень Перамогі. Асаблівую значнасць гэтая падзея набывае ў год 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



Бібліятэкарам