ГалоўнаяМерапрыемствыЛета з добрай кнігай
“Я вандрую ў стагоддзях”
Праваслаўе ў прававым полі дзяржавы: да 1030-годдзя Хрышчэння Русі

Лета з добрай кнігай

Лета з добрай кнігай
Іншыя мерапрыемствы
2 паверх кальцавога калідора
Месца правядзення

З 30 мая па 30 жніўня на 2-м паверсе кальцавога калідора бібліятэкі працуе выстаўка “Лета з добрай кнігай”, прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей (1 чэрвеня) і пачатку летніх канікул.

Лета – час вялікіх канікул, цікавых назіранняў, вясёлых сустрэч і карыснага адпачынку. Усім бацькам хочацца, каб іх дзеці імкнуліся да ведаў, дасягнулі поспехаў у жыцці. Адным з найлепшых сродкаў інтэлектуальнага ўдасканалення ва ўсе часы з’яўлялася кніга. Чытанне спрыяе фарміраванню больш развітога, сацыяльна цэннага чалавека. Вялікую ролю ў гэтым працэсе адыгрывае сістэматычнае далучэнне дзіцяці да сямейнага чытання, якое арганізуецца з дапамогай дамашніх бібліятэк. Дзякуючы ім у сям’і ёсць магчымасць выхоўваць любоў да кнігі.

На тэматычнай кніжнай выстаўцы “Лета з добрай кнігай” экспануецца каля 150 выданняў для дзяцей і пра дзяцей.

Выданні аднаго з раздзелаў – “Першыя крокі на шляху да кнігі” – змяшчаюць простыя і займальныя практыкаванні па навучанні чытанню і стануць знаходкай для бацькоў, якія жадаюць навучыць дзіця любіць кнігу і выпрацаваць навык хуткага чытання.

У раздзел “На далонях вечнасці” ўвайшлі кнігі, прысвечаныя гісторыі і славутым асобам Беларусі. На старонках гэтых выданняў цікава апавядаецца пра найбольш яркія і значныя падзеі, з’явы, помнікі культуры і гісторыі, па якіх пазнаюць і прызнаюць беларусаў, адрозніваюць нашу краіну ад іншых.

Раздзел “У пошуках прыгод і таямніц” больш арыентаваны на падлеткаў і запрашае ў захапляльныя і фантастычныя вандроўкі па розных гістарычных часах і прасторах, а таксама па трывожным і зваблівым свеце пачуццяў і складаных лабірынтах чалавечых адносін.

Выстаўка зацікавіць дзіцячую аўдыторыю, а таксама будзе карыснай для дарослых.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі. Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам