ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальная чытальная залаЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсы віртуальнай чытальнай залыРэсурсы арганізацый-партнёраў

Гродненская вобласць


Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна

Виртуальный музей Владимира Теребуна

Электронны рэсурс, прысвечаны жыццю і творчасці заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, члена Беларускага саюза мастакоў, скульптара Уладзіміра Церабуна. Рэсурс змяшчае біяграфію, ілюстраваную фотаматэрыяламі, рэпрадукцыі карцін Уладзіміра Церабуна, а таксама бібліяграфічны спіс артыкулаў пра мастакоў.


Виртуальный музей Евгения Петрашевича

Электронны рэсурс, прысвечаны самадзейнаму кампазітару, педагогу, выдатніку адукацыі Беларусі Яўгену Петрашэвічу. На сайце прадстаўлены біяграфічныя звесткі з фотаматэрыяламі, успаміны сучаснікаў, відэаматэрыялы, а таксама бібліяграфічныя звесткі: творы Я.Петрашэвіча ў друку, артыкулы пра яго, электронныя рэсурсы.


Виртуальный музей Ларисы Ляшенко

Сайт, прысвечаны заслужанаму дзеячу самадзейнага мастацтва БССР, балетмайстру, педагогу, заслужанаму дзеячу культуры Беларусі Ляшэнка Ларысе. Рэсурс змяшчае біяграфічныя звесткі, дапоўненыя ілюстрацыямі, успаміны сучаснікаў, спіс узнагарод, а таксама бібліяграфічны спіс артыкулаў і матэрыялаў.


Гродно – информация для всех

Паўнатэкставы інфармацыйны рэсурс, мэтай стварэння якога з'яўляецца папулярызацыя гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі, рэклама турыстычных магчымасцяў горада Гродна.


Карта-энцыклапедыя “Godonim Hrodna”

Інтэрактыўны інфармацыйны рэсурс, прысвечаны вуліцам горада Гродна і аб’ектам на іх. Змяшчае біяграфіі асоб, імёнамі якіх названы вуліцы; фота, відэа, гісторыі, бібліяграфію крыніц.

Книга славы города Гродно

Інфармацыйны рэсурс, змест якога складаюць біяграфічныя матэрыялы пра людзей, удастоеныя гонару быць занесенымі ў «Кнігу славы горада Гродна" з 1968 года па цяперашні час, спіс крыніц інфармацыі пра іх, фатаграфіі і відэаматэрыялы, копіі афіцыйных дакументаў.


Монументальная память города Гродно

Інфармацыйны рэсурс змяшчае біяграфічную і бібліяграфічную інфармацыю аб асобах, ўшанаваных у помніках, абелісках, надмагільных помніках, мемарыяльных знаках і плітах Гродна. Акрамя гэтага, на сайце размешчаны графічны матэрыял, прысвечаны кожнай персаналіі, а таксама пералік манументальнай скульптуры ў г. Гродна і карта з яе размяшчэннем.


Почетные граждане города Гродно

Электронны інфармацыйны рэсурс, які змяшчае матэрыял аб ганаровых грамадзянах горада Гродна, удастоеных звання ў 1964-2016 гадах. На сайце прадстаўлены фота- і відэаматэрыялы, біяграфіі асобаў, удастоеных ўшанаванні, копіі афіцыйных дакументаў і інш.

Электронны музей А.Н. Карпюка

Інфармацыйны рэсурс Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна знаёміць з біяграфіяй пісьменніка, успамінамі пра яго, аглядамі і рэцэнзіямі на яго творы, поўнай бібліяграфіяй публікацый і кніг пісьменніка, публікацый, прысвечаных яго асобе і творчасці. Рэсурс мае асобны падраздзел фотаздымкаў, аўдыя- і відэаматэрыялаў.
Бібліятэкарам