ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальная чытальная залаЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсы віртуальнай чытальнай залыЛіцэнзійныя электронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы сусветных вытворцаў

Ліцэнзійныя рэсурсы сусветных вытворцаў

Арт-портал "Мировая художественная культура"

Ілюстратыўна-адукацыйны рэсурс, прысвечаны мастацкай творчасці народаў свету. Уяўляе спецыяльна падабраныя калекцыі розных відаў, стыляў і жанраў мастацтва. Асобныя творы суправаджаюцца відэаролікамі і інтэрактыўнымі мультымедыйнымі аб’ектамі, якія ўтрымліваюць мастацкі аналіз твораў, дадатковыя матэрыялы для вывучэння.


"БиблиоРоссика"

Базавая калекцыя адной з найбуйнейшых электронна-бібліятэчных сістэм “БиблиоРоссика” змяшчае поўныя тэксты падручнікаў, вучэбных і вучэбна-практычных дапаможнікаў па прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных дысцыплінах. У яе ўваходзіць звыш 14 500 выданняў вядучых расійскіх выдавецтваў навуковай і вучэбнай літаратуры. Прадстаўлены таксама манаграфіі, часопісы, публіцыстыка, рускамоўная і перакладная проза сучасных аўтараў.
Калекцыя пастаянна папаўняецца, мае зручны карыстальніцкі інтэрфейс, карыстальнікам забяспечваецца аператыўны і камфортны пошук неабходнай інфармацыі.


"Знаниум" (Znanium)

Электронна-бібліятэчная сістэма ўключае поўныя тэксты падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; манаграфіі, слоўнікі і даведнікі, спецыяльныя перыядычныя выданні па гуманітарных і прыродазнаўчых навуках, эканоміцы, праве, медыцыне, рэлігіі, педагогіцы і інш.


"Интегрум"

Электронны архіў змяшчае звыш 500 млн алічбаваных матэрыялаў з больш чым 10 000 аўтарытэтных крыніц інфармацыі Расійскай Федэрацыі і краін СНД: паўнатэкставыя версіі цэнтральных і рэгіянальных СМІ, твораў рускай і замежнай літаратуры; вынікі аналітычных даследаванняў, каталогі прамысловай прадукцыі; дакументы Расійскага патэнта і інш.
У базе змяшчаюцца расійская і часткова беларуская перыёдыка, аналіз цытуемасці, навіны ў рэальным часе, інфармацыя пра людзей дня і інш.
Штодня ў “Интегрум” паступае больш за 40 000 дакументаў, уключаючы толькі што апублікаваныя, а таксама навіны найбуйнейшых інфармацыйных агенцтваў (РИА Новости, ИТАР–ТАСС, Дайджест российской прессы, InterMedia і інш.), якія абнаўляюцца штосекундна.

Глыбіня архіва некаторых выданняў перавышае 10 гадоў.


"Лань"

Электронна-бібліятэчная сістэма змяшчае лічбавыя версіі кніг выдавецтва “Лань” і іншых вядучых расійскіх выдавецтваў вучэбнай і навуковай літаратуры, падрыхтаванай у цесным супрацоўніцтве з навукова-выкладчыцкай супольнасцю па наступных кірунках: матэматыка, фізіка, інжынерна-тэхнічныя навукі, хімія, ветэрынарыя, заатэхнія, сельская і лясная гаспадарка і інш. Прадстаўлены таксама электронныя версіі перыядычных выданняў па прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных навуках.


"ЛитРес"

Бібліятэка электронных кніг, якая змяшчае бестселеры мастацкай, навукова-папулярнай і нон-фікшн літэаратуры, сярод іх – самыя запатрабаваныя кніжныя навінкі.

Адказы на найбольш частыя пытанні можно знайсці тут


"Университетская библиотека онлайн"

У электронна-бібліятэчнай сістэме (ЭБС) змяшчаюцца рускамоўныя адукацыйныя рэсурсы (поўныя тэксты падручнікаў, вучэбна-практычных дапаможнікаў і вучэбна-метадычных комплексаў) па філасофіі, гісторыі, паліталогіі, правазнаўстве, эканоміцы, прыродазнаўчых навуках, інфармацыйных тэхналогіях, культуралогіі, псіхалогіі, сацыялогіі, рэлігіі, філалагічных навуках, літаратуразнаўстве, мастацтвазнаўстве і інш. Прадстаўлены таксама поўныя тэксты навуковых і навукова-папулярных выданняў (манаграфій, зборнікаў, часопісаў); твораў класічнай рускай, нямецкай, англійскай і амерыканскай мастацкай літаратуры; даведнікаў, слоўнікаў, энцыклапедый; ілюстраваных выданняў па мастацтве і інш.
ЭБС сістэматычна папаўняецца новай літаратурай і на сённяшні дзень змяшчае каля 100 000 назваў выданняў. Карыстальнікі маюць магчымасць рабіць нататкі да кніг, ствараць закладкі, каментарыі, канспектаваць з вывадам на знешні носьбіт, фарміраваць віртуальную кніжную паліцу.


"Школьный портал"

Адукацыйны рэсурс, прызначаны для школьнікаў і выкладчыкаў. Прадстаўляе структурыраваную сістэму падбору інфармацыі ў залежнасці ад класу, дысцыпліны, прафесійных патрэб педагога. Партал утрымлівае каталогі з метадычнай і мастацкай літаратурай, прафесійную перыёдыку, калекцыі па гуманітарных і прыродазнаўчых навуках, маляўнічыя наглядныя дапаможнікі, выданні па патрыятычным выхаванні, фізічнай культуры і інш.


ИВИС

Пакет баз даных адной з найбуйнейшых кампаній – агрэгатараў і вытворцаў інфармацыйных рэсурсаў “ИВИС” змяшчае электронныя версіі найбольш аўтарытэтных часопісаў Расійскай акадэміі навук па грамадскіх і гуманітарных навуках, літаратурна-мастацкіх часопісаў, перыядычных выданняў па ваеннай тэматыцы і праблемам бяспекі; стужкі навін сусветных інфармацыйных агенцтваў; поўныя тэксты рускамоўных газетных выданняў.



Grebennikon

Электронная бібліятэка (ЭБ) змяшчае электронныя версіі спецыялізаваных часопісаў і кніг “Выдавецкага дома «Гребенников»” па менеджменце, маркетынгу, фінансах, кіраванні персаналам.
Аўтары – прафесіяналы-практыкі, дырэктары і топ-менеджары буйных кампаній, навуковыя работнікі, выкладчыкі і аспіранты – разглядаюць шырокі круг тэм: стратэгічны і кадравы менеджмент, фінансавы аналіз, кіраванне продажамі і праектамі, планаванне інвестыцый, падаткавае планаванне, інтэрнэт-маркетынг, рэклама і інш.
Карыстальнікі маюць доступ да перакладзеных на рускую мову публікацый вядучых сусветных экспертаў у галіне бізнесу, якія публікуюцца сусветна вядомымі выдавецтвамі, кампаніямі і навучальнымі ўстановамі: Elsevier, Emerald, Harvard Business Review, Swedish School of Economics, University of Chicago Press, American Marketing Association, Berlin MBA, Academy of Marketing Science і інш.
ЭБ мае просты і зразумелы інтэрфэйс, зручны алгарытм пошуку (па рубрыках, аўтарах, назве, ключавых словах, а таксама па галіне).
Храналагічная глыбіня ахопу публікацый: з 2004 г. па сённяшні дзень.


BOOK.ru 

Электронна-бібліятэчная сістэма змяшчае навучальныя і навуковыя выданні ад выкладчыкаў вядучых ВНУ Расіі. Фонд электроннай бібліятэкі ўключае больш за 5 500 выданняў практычна па ўсіх сферах навукі і адукацыі. Выпускае вучэбную літаратуру для вышэйшых і сярэдніх прафесійных навучальных устаноў, а таксама манаграфіі, навуковыя працы, энцыклапедыі, слоўнікі і даведнікі.


РУКОНТ 

Лічбавы рэсурс “Руконт” – гэта міжгаліновая электронна-бібліятэчная сістэма, якая змяшчае больш за 400 000 алічбаваных навуковых, навучальных, даведачных і мастацкіх кніг па эканоміцы, бізнесе, юрыспрудэнцыі, культуры і мастацтве, а таксама больш за 800 перыядычных выданняў цэнтральных і рэгіянальных выдавецтваў Расійскай Федэрацыі.


Адукацыйная платформа "Юрайт"  

Адукацыйная платформа “Юрайт” уяўляе навучальны кантэнт і навучальныя паслугі для вышэйшай і сярэдняй прафесійнай адукацыі. База даных змяшчае больш за 10 600 падручнікаў ад вядучых навуковых школ Расіі па 20 000 дысцыплінах усіх напрамкаў падрыхтоўкі. Больш за 3 000 курсаў забяспечаныя інтэрактыўным фондам ацэначных сродкаў, адукацыйнымі медыя, усяго 75 розных сэрвісаў.

Бібліятэкарам