Віртуальная чытальная зала (ВЧЗ) забяспечвае аддаленым карыстальнікам доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў (ЭІР): паўнатэкставых, рэфератыўных, бібліяграфічных і фактаграфічных баз даных.
Пры першым наведванні ВЧЗ карыстальніку неабходна прайсці рэгістрацыю на інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ). Пры наступных зваротах да ЭІР ВЧЗ карыстальнік уваходзіць у залу (кнопка "Уваход") пасля ўвядзення лагіна карыстальніка і пароля.
ЭІР ВЧЗ прадстаўлены ў трох раздзелах: "Рэсурсы сусветных вытворцаў", "Рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі", "Рэсурсы арганізацый-партнёраў".
Доступ да інфармацыйных рэсурсаў раздзела "Рэсурсы сусветных вытворцаў" ажыццяўляецца толькі з камп’ютараў, размешчаных на тэрыторыі бібліятэк і арганізацый, якія заключылі з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адпаведныя дагаворы. З пералікам гэтых арганізацый можна пазнаёміцца ў раздзеле "Арганізацыі-партнёры".
Доступ да інфармацыйных рэсурсаў раздзелаў "Рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі" і "Рэсурсы арганізацый-партнёраў" ажыццяўляецца без абмежаванняў.
Кансультанты па рабоце з інфармацыйнымі рэсурсамі ВЧЗ:
Тэл.: (8 017) 293 28 90, (8 017) 293 29 26.
E-mail: virt@nlb.by