ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальная чытальная залаЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсы віртуальнай чытальнай залыРэсурсы арганізацый-партнёраў

Мінск

Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт

Рэпазіторый БНТУ

Спарадкаванае сеткавае сховішча электронных навучальных і навуковых рэсурсаў. Захоўвае поўныя тэксты навучальных і метадычных дапаможнікаў, артыкулаў супрацоўнікаў БНТУ, канферэнцый, якія праводзяцца ва ўніверсітэце, а таксама аўтарэфераты дысертацый, абароненых у БНТУ.


Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка

Электронная медыцынская бібліятэка

Электронная медыцынская бібліятэка ўяўляе сабой масіў актуальнай медыцынскай інфармацыі. У электронным рэсурсе сабрана больш за 950 тысяч навуковых выданняў па медыцыне і ахове здароўя з фондаў РНМБ.

Бясплатны доступ да лічбавых копій поўных тэкстаў дакументаў з фондаў РНМБ можна атрымаць у чытальных залах НББ пасля праходжання працэдуры аўтарызацыі на сайце mednet.by, па папярэдняй замове. Доступ да дакументаў прадастаўляецца на 30 дзён. Тэрмін выканання замовы – ад 2 да 7 працоўных дзён.

З правіламі працы з Электроннай медыцынскай бібліятэкай вы можаце азнаёміцца на сайце або праглядзець відэаўрок “Як працаваць з электроннай медыцынскай бібліятэкай”.


Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска

Хвіліна маўчання

База даных уяўляе сабой электронны даведнік па месцах ўшанавання памяці герояў і падзей Вялікай Айчыннай вайны ў г. Мінску. Інфармацыйны рэсурс змяшчае таксама бібліяграфічныя спісы літаратуры, выкарыстанай пры складанні базы. У дадатках прыведзены поўныя тэксты артыкулаў з перыядычнага друку, якія ўтрымліваюць дадатковыя звесткі аб пералічаных аб'ектах.

Бібліятэкарам