ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальная чытальная залаЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсы віртуальнай чытальнай залыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларусь у інфармацыйнай прасторы

Рэсурс падрыхтаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі з мэтай забеспячэння доступу да актуальнай і грамадска-значнай інфармацыі пра Беларусь для беларускай дыяспары, дзелавых, грамадскіх і навуковых колаў.

У ім сабраны спасылкі на найбольш аўтарытэтныя беларусазнаўчыя базы даных і электронныя калекцыі, створаныя бібліятэкамі, архівамі, дзяржаўнымі структурамі, установамі культуры, адукацыі і навукі, сферы матэрыяльнай вытворчасці нашай краіны.

Структура рэсурсу адлюстроўвае асноўныя сферы дзяржаўнай, гаспадарчай і культурнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь.


Вучоныя Беларусі

Карпаратыўная база даных змяшчае фактаграфічную інфармацыю пра асоб, якія маюць вучоныя ступені доктара / кандыдата навук і вучоныя званні, навуковых работнікаў і выкладчыкаў ВНУ - аўтараў навуковых публікацый. База даных уключае звесткі аб формах імя на рускай, беларускай і іншых мовах, псеўданімы, крыптонімы, духоўныя імёны.

Тэкставая інфармацыя дапоўнена фатаграфіямі і гіперспасылкамі на персанальныя сайты навукоўцаў.

Беларусь у асобах і падзеях
 
База даных змяшчае фактаграфічную інфармацыю аб знакамітых людзях, якія зрабілі неацэнны ўклад у навуковую, культурную і духоўную спадчыну Беларусі, аб помніках гісторыі і культуры, а таксама аб найбольш значных падзеях у эканамічнай, грамадска-палітычнай, культурнай і іншых сферах жыцця Беларусі.

База даных уключае даты жыцця, месца нараджэння, род дзейнасці, прэміі, ганаровыя, воінскія і іншыя званні асобы, усе выяўленыя варыянты яе імя на беларускай, рускай і замежных мовах, псеўданімы, крыптанімы, духоўныя або свецкія імёны.

У базе даных прадстаўлена таксама інфармацыя аб установах, арганізацыях, прадпрыемствах, пабудовах, прыродаахоўных тэрыторыях.

Тэкставая інфармацыя дапоўнена ілюстрацыйным матэрыялам і гіперспасылкамі на інтэрнэт-рэсурсы.


Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і замежных краін 

База даных змяшчае адрасную інфармацыю аб бібліятэках Беларусі, буйнейшых бібліятэках краін СНД і Балтыі, нацыянальных бібліятэках краін блізкага і далёкага замежжа.

У базе даных прадстаўлена інфармацыя пра электронныя інфармацыйныя рэсурсы, якія ёсць у бібліятэках Беларусі.


Нацыянальная бібліятэка ў прэсе

База даных змяшчае электронныя копіі публікацый з друкаваных айчынных і замежных сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнэт-газет і інтэрнэт-рэсурсаў пра дзейнасць НББ як у цэлым, так і па асобных напрамках: міжнароднае супрацоўніцтва, культурныя акцыі, мерапрыемствы і інш.


Кніга Беларусі XIV-XVIII стагоддзяў

Змяшчае копіі поўных тэкстаў дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выдадзеных у XIV-XVIII стагоддзях і па тэрытарыяльным, моўным, аўтарскім або змястоўным прыкметах адносяцца да Беларусі.
Бібліятэкарам