ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальная чытальная залаЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсы віртуальнай чытальнай залыРэсурсы арганізацый-партнёраў

Рэсурсы арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінск

Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт

Рэпазітарый БНТУ

Упарадкаванае сеткавае сховішча электронных навучальных і навуковых рэсурсаў. Змяшчае поўныя тэксты навучальных і метадычных дапаможнікаў, артыкулы супрацоўнікаў БНТУ, канферэнцыі, якія праводзяцца ў універсітэце, а таксама аўтарэфераты дысертацый, абароненыя ў БНТУ.

Віцебская вобласць

Віцебская абласная бібліятэка ім. У.І. Леніна

Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць

База даных змяшчае фактаграфічную, бібліяграфічную, паўнатэкставую інфармацыю пра падзеі і персаналій, якія маюць дачыненне да Віцебскага краю. Прыводзяцца звесткі аб агульным стане эканомікі, найбуйнейшых прадпрыемствах, медыцынскіх і навучальных установах, установах культуры.

Акрамя гэтага, у базу даных уключана інфармацыя аб найбольш важных падзеях у культурным і спартыўным жыцці Віцебшчыны, пра запаведнікі і паркі, размешчаныя на тэрыторыі раёна.

Гомельская вобласць

Гомельская абласная універсальная бібліятэка імя У.І. Леніна

Віртуальны музей беларускіх пісьменнікаў

Рэсурс прысвечаны жыццю і творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў: А. Макаёнка, І. Шамякіна, І. Мележа, Б. Сачанкі, І. Навуменкі. У музеі прадстаўлены матэрыялы пра жыццё, творчасць і грамадскую дзейнасць пісьменнікаў, а таксама ўспаміны іх сучаснікаў.

ГОУБ у прэсе

Паўнатэкставая база даных, у якой адлюстравана інфармацыя аб дзейнасці Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя. У.І. Леніна за перыяд з 1944 года па цяперашні час.

Хто ёсць хто ў ГОУБ ім. У.І. Леніна

Фактаграфічная база даных змяшчае інфармацыю пра супрацоўнікаў бібліятэкі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё абласной бібліятэкі і бібліятэчнай справы Гомельшчыны.


Магілёўская вобласць

Магілёўская абласная бібліятэка ім. У.І.Леніна

Край мой – Магілёўшчына

Рэсурс змяшчае фактаграфічную, бібліяграфічную і паўнатэкставую інфармацыю аб раёнах Магілёўскай вобласці. Па кожным раёне прыводзяцца звесткі аб яго геаграфічным становішчы, прыродных рэсурсах, гісторыі, вядомых людзях, эканоміцы, культуры і мастацтве.

Акрамя гэтага, у базу даных уключана інфармацыя аб найбуйнейшых прадпрыемствах і ўстановах вобласці, аб развіцці сельскай гаспадаркі і вядучых галін прамысловасці, аб стане аховы здароўя і адукацыі Магілёўскай вобласці.

Таленты ад роднай зямлі

Літаратурна-фактаграфічная краязнаўчая база даных змяшчае звесткі пра больш чым 360 персаналіях - пісьменнікаў, паэтах, літаратуразнаўцах - ураджэнцаў Магілёўскай вобласці і звязаных з ёй сваім жыццём і творчасцю - і з'яўляецца абагульненнем інфармацыі аб літаратурных традыцыях Магілёўшчыны. Рэсурс змяшчае біяграфічную, фактаграфічную і бібліяграфічную інфармацыю, рэгулярна дапаўняецца новымі звесткамі.

Арыенцір: бібліятэчная прастора - маладое пакаленне

Інфармацыйны рэсурс па папулярызацыі здаровага ладу жыцця, прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, стварэнню ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу ў падлеткаў і моладзі складаецца з некалькіх раздзелаў: «Падзеі і мерапрыемствы», «Твая тэрыторыя», «Валанцёрскі рух», «Сацыяльная служба», «Тэрыторыя творчасці», якія рэгулярна абнаўляюцца. Адлюстроўваецца дзейнасць юнацкага аддзела і спецыялістаў сацыяльна важных устаноў горада ў рамках лекторыя “Арыенцір”.

Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва

Магілёў: вуліцы

Фактаграфічная база даных змяшчае звесткі аб вуліцах горада, названых у гонар знакамітых людзей Беларусі, блізкага і далёкага замежжа.

Магілёў: вядомы і невядомы

Краязнаўчая база даных пра горад Магілёў. Змяшчае гісторыю геаграфічных аб'ектаў, дапоўненую фотаматэрыялам, даведнік цікавых і карысных месцаў горада, а таксама бібліяграфічны спіс кніг пра Магілёў.

«Праз уласнае сэрца...»

Інфармацыйны рэсурс створаны да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі А.А.Куляшова і складаецца з некалькіх раздзелаў: біяграфія, жыццё, каханне, па старонках «Хамуціуса», гісторыя стварэння верша «Бывай...»

Магілёў у друку

Паўнатэкставая база даных артыкулаў з мясцовых перыядычных выданняў Магілёўскай вобласці, дапоўненая храналагічным і тэматычным рубрыкатарам.

Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна

Пётр Алейнікаў: годы вялікага жыцця

Электронны рэсурс змяшчае біяграфічныя дадзеныя, фільмаграфію акцёра, бібліяграфічныя апісанні дакументаў аб жыцці і дзейнасці Пятра Алейнікава на рускай і беларускай мовах. Бібліяграфічныя апісанні згрупаваныя па тэмах: «Жыццё і творчасць Пятра Алейнікава», «Дом-музей», «Помнік знакамітаму земляку».

Легенды і паданні роднага краю

Інфармацыйны рэсурс знаёміць з легендамі і паданнямі пра паходжанне назваў месцаў і населеных пунктаў Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Выдатныя вучоныя - нашы землякі

У базе даных прадстаўлены звесткі аб жыцці і прафесійнай дзейнасці таленавітых людзей Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Бібліятэчная сетка Хоцімскага раёна

Памяць пра вайну

База складаецца з некалькіх раздзелаў: «Лісты, якія прыйшлі з вайны» - франтавыя лісты з сямейных архіваў хацімчан, «Прачытай кнігу пра вайну - дакраніся сэрцам да подзвігу» - віртуальная кніжная выстава, «Жывеш на вуліцы героя. Што ведаеш пра лёс яго?» - фотасправаздача аб патрыятычнай акцыі, «Асобы Перамогі: Аляксандра Райдудзіна» - матэрыял пра лёс бібліятэкара-ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аудыяматэрыял у раздзеле «Цыкл радыёперадач пра Вялікую Айчынную вайну».

Цэнтралізаваная сетка публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна

Знаёмцеся: Ржаўская бібліятэка-філіял

Электронная база даных змяшчае інфармацыю аб адзінай бібліятэцы ў Магілёўскай вобласці, пабудаванай па ініцыятыве ураджэнца вёскі Ржаўка Слаўгарадскага раёна, генерал-маёра авіяцыі Якава Іванавіча Драйчука і яго жонкі Зінаіды Васільеўны з укладам іх асабістых зберажэнняў у будаўніцтва і набыццё кніжнага фонду.

Мэта стварэння: захаваць памяць пра людзей, якія пакінулі добры след у гісторыі бібліятэкі, пазнаёміць маладое пакаленне з жыццём і дзейнасцю вядомых людзей.

Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Асіповіцкага раёна

Пошукава-даследчы краязнаўчы цэнтр «Вайна. Памяць. Пошук». Мегапраект, які аб'ядноўвае восем краязнаўчых баз дадзеных, звязаных паміж сабой адзінствам мэт і задач, сярод якіх раскрыццё некаторых новых старонак гісторыі вайны і новых фактаў праз выданне нарысаў і фарміраванне комплексу інфармацыйна-метадычнага забеспячэння функцыянавання сістэмы патрыятычнага выхавання моладзі.

Праекты: «Працягнем кнігу "Памяць"», «Ты ж выжыў, салдат», «Пра вайну напісана не ўсё», «Сямейная хроніка вайны», «Лісты з фронту - малітва аб Перамозе», «Я памятаю дзяцінства: ішла вайна» , «Яны вярнуліся пераможцамі», «Увянчаныя славай».

Круглянская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

Навукоўцы зямлі круглянскай

Біябібліяграфічны інфармацыйны рэсурс, у якім утрымліваюцца звесткі аб ураджэнцах Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навуковай і тэхнічнай думкі з пачатку XX стагоддзя па цяперашні час. База ўключае кароткія біяграфічныя звесткі пра навукоўцаў, а таксама інфармацыю пра адкрыцці і дасягненні, навуковыя даследаванні, галіны дзейнасці кожнай персоны.

Бібліятэчная сетка Крычаўскага раёна

Гісторыя вёсак Крычаўскага раёна

У бібліяграфічным рэсурсе падаюцца 113 вёсак Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Пра кожную даецца гістарычная даведка, кароткае апісанне і спіс крыніц. Да паказальніку створаны даведачны апарат: паказальнікі персаналій і археалагічныя помнікі, а таксама геаграфічны паказальнік.

Клімавіцкая бібліятэчная сетка

Літаратурныя таленты Клімаўшчыны

У базе даных сабраны біябібліяграфічныя матэрыялы пра пісьменнікаў і паэтаў Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Дакраніся да подзвігу сэрцам

Гісторыка-краязнаўчая база аб'ядноўвае ўспаміны, фатаграфіі, лісты з фронту, працы краязнаўцаў, архіўныя дакументы пра гераічны подзвіг климаўчан у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Горацкая раённая бібліятэчная сетка

Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага

База даных змяшчае біяграфічныя звесткі, алічбаваныя фотаздымкі, кнігі твораў М.Гарэцкага з фонду бібліятэкі, бібліяграфію, поўныя тэксты артыкулаў з перыядычных выданняў пра М.Гарэцкага, успаміны і вершы, прысвечаныя пісьменніку.

Край наш Горацкі

База даных змяшчае фактаграфічны летапіс падзей, якія адбываліся на тэрыторыі горада Горкі і Горацкага раёна за перыяд з 1933 года па цяперашні час і адлюстроўвае падзеі грамадскага жыцця рэгіёну.

Героі зямлі рэкцянскай

Рэсурс створаны на аснове сабраных бібліятэкарам Рэкцянскай сельскай бібліятэкі матэрыялаў пра гісторыю вёсак Рэкцянскага сельскага савета і спісаў загінуўшых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна

Быхаў - старажытная зямля на беразе Дняпра

У базе даных сабраны дакументальныя і бібліяграфічныя звесткі, фота- і відэаматэрыялы пра горад Быхаў.

Плошча герояў - сімвал мужнасці і славы

Плошча Герояў размешчана ў мікрараёне Быхаў-1 г. Быхава. На плошчы ўстаноўлены бюсты 30-авіятараў воінаў, удастоеных звання Героя Савецкага Саюза. Падрабязна пра гісторыю плошчы і асобаў герояў можна даведацца з дадзенага электроннага рэсурсу.

Біяграфія помніка. Лудчыцкая вышыня

Лудчыцкая вышыня - святое месца для воінаў 169-й Рагачоўскай стралковай дывізіі, якія былі ўдзельнікамі і сведкамі масавага гераізму, праяўленага тут летам 1944 года пры вызваленні Беларусі.

База даных ўключае тры раздзелы: "Тут грукатаў крывавы бой", "Іх імёны на абеліску", "Сімвал мужнасці і гераізму", якія раскрываюць гісторыю памятнага кургана.

Іх мужнасць і подзвіг нам прыклад

Партызанскі полк “Трынаццаць” - найбуйнейшае партызанскае фарміраванне, дзеючае ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Быхаўскага раёна.
Гісторыя фарміравання, звесткі пра яго камандзіра - С.Грышына, пра найбольш вядомыя баявыя аперацыі палка змяшчаецца ў інфармацыйным рэсурсе «Іх мужнасць і подзвіг нам прыклад».

Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка

Бялыніччына турыстычная

Краязнаўчая база даных змяшчае звесткі аб 32 аб'ектах, з якіх складаюцца чатыры турыстычныя маршруты Бялыніцкага раёна.
У аснове рэсурсу ляжаць матэрыялы, апублікаваныя на старонках раённай газеты “Зара над Друццю”, кнігі “Памяць. Бялыніцкі район” і іншыя крыніцы.

Радзімая прыдруцкая зямля, часцінка нашай любай Беларусі

База даных захоўвае звесткі з гісторыі вёсак Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, цікавыя факты пра вядомых жыхароў краю, вершы, легенды і паданні.

Сем цудаў Бялыніцкай зямлі

Інфармацыйны рэсурс знаёміць з прыроднымі і гісторыка-культурнымі аб'ектамі Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Для зручнасці выкарыстання база дапоўнена геаграфічным, прадметным і бібліяграфічным паказальнікамі.

Іх імёнамі названы вуліцы Бялынічаў

Біяграфіі і фотаматэрыялы аб шасці Героях Савецкага Саюза: Асмане Касаеве, Мікалае Кітаеве, Леанідзе Лорчанка, Язэпе Свідзінскім, Сяргее Церашкевіче, Барысе Хігрына, лёсы якіх звязаны з Бялыніцкім краем.

Застаўся ў сэрцы вечны след вайны

У базе даных, створанай бібліятэкай аграгарадка Цехцін, прадстаўлены кароткія звесткі пра невядомых падпольшчыкаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнцаў Цехцінскага сельскага савета, іх успаміны.

Кароткая краязнаўчая энцыклапедыя Галоўчынскай зямлі

Паўнатэкставая база даных з'яўляецца электронным варыянтам аднайменнай друкаванай энцыклапедыі і складаецца з чатырох самастойных частак:
- гістарычна-краязнаўчы даведнік “Галоўчын: ад сівой даўніы да нашых дзён” уключае найбольш значныя даты з гісторыі Галоўчынскай зямлі, прадстаўленыя ў храналагічным парадку;
- гістарычнае падарожжа “Галоўчынскі сельскі савет: гісторыя, падзеі, людзі” пра багатую гісторыю Галоўчынскага сельскага савета;
- гістарычны даведнік “Гісторыя калгаса “Наша Перамога” раскрывае векавую гісторыю Галоўчынскага СПК;
- гістарычны экскурс “Светач мудрасці” змяшчае матэрыял аб народнай адукацыі Галоўчынскай зямлі.

Літаратурная карта Бялыніцкага раёна

База даных «Літаратурная карта Бялыніцкага раёна» знаёміць з біяграфіямі і творчасцю пісьменнікаў Бялыніччыны.

У базе сабраны асноўныя біяграфічныя факты: даты, месца нараджэння пісьменнікаў і паэтаў, адукацыя, жыццёвы шлях, пералічваюцца навуковыя і ганаровыя званні, рэспубліканскія, усесаюзныя і замежныя ўзнагароды.

Светлагорская раённая сетка бібліятэк

Два таленты, два лёсы

Электронная версія літаратурнага музея, прысвечанага жыццю і творчасці светлагорскіх паэтаў Соф'і Мікалаеўны Шах і Ізяслава Рыгоравіча Катлярова.


Гродзенская вобласць

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна

Гродна - інфармацыя для ўсіх

Паўнатэкставы інфармацыйны рэсурс, мэтай стварэння якога з'яўляецца папулярызацыя гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі, рэклама турыстычных магчымасцяў горада Гродна.

Ганаровыя грамадзяне горада Гродна

Электронны інфармацыйны рэсурс, які змяшчае матэрыял аб ганаровых грамадзянах горада Гродна, удастоеных звання ў 1964-2016 гадах. На сайце прадстаўлены фота- і відэаматэрыялы, біяграфіі асобаў, удастоеных ушанавання, копіі афіцыйных дакументаў і інш.

Кніга славы горада Гродна

Інфармацыйны рэсурс, змест якога складаюць біяграфічныя матэрыялы пра людзей, удастоеных гонару быць занесенымі ў “Кнігу славы горада Гродна” з 1968 года па цяперашні час, спіс крыніц інфармацыі пра іх, фатаграфіі і відэаматэрыялы, копіі афіцыйных дакументаў.

Віртуальны музей Уладзіміра Церабуна

Электронны рэсурс, прысвечаны жыццю і творчасці заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, члена Беларускага саюза мастакоў, скульптара Уладзіміра Церабуна. Рэсурс змяшчае біяграфію, ілюстраваныя фотаматэрыялы, рэпрадукцыі карцін Уладзіміра Церабуна, а таксама бібліяграфічны спіс артыкулаў пра мастакоў.

Віртуальны музей Ларысы Ляшэнка

Сайт, прысвечаны заслужанаму дзеячу самадзейнага мастацтва БССР, балетмайстару, педагогу, заслужанаму дзеячу культуры Беларусі Ляшэнка Ларысе.
Рэсурс змяшчае біяграфічныя звесткі, дапоўненыя ілюстрацыямі, успаміны сучаснікаў, спіс узнагарод, а таксама бібліяграфічны спіс артыкулаў і матэрыялаў.

Віртуальны музей Яўгена Петрашэвіча

Электронны рэсурс, прысвечаны самадзейнаму кампазітару, педагогу, выдатніку адукацыі Беларусі Яўгену Петрашэвічу. На сайце прадстаўлены біяграфічныя звесткі з фотаматэрыяламі, успаміны сучаснікаў, відэаматэрыялы, а таксама бібліяграфічныя звесткі: творы Е.Петрашэвиіча ў друку, артыкулы пра яго, электронныя рэсурсы.

111