ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Пасяджэнне камісіі Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта
Пяшчотная, мілая, добрая

Рэспубліканская акцыя "Сямейнае чытанне"

Рэспубліканская акцыя "Сямейнае чытанне"
Іншыя навіны

Стартуе рэспубліканская акцыя “Сямейнае чытанне” – працяг творчага праекта “Лета з добрай кнігай”.


У мінулыя гады па ўсёй краіне падчас летніх канікул у лагерах, на школьных аздараўленчых пляцоўках, у бібліятэках прайшлі тысячы сустрэч з дзіцячымі пісьменнікамі і паэтамі, кнігавыдаўцамі, супрацоўнікамі літаратурна-мастацкіх выданняў.

Да ўдзелу ў рэспубліканскай акцыі “Сямейнае чытанне”, адкрыццё якой прымеркавана да Дня маці (14 кастрычніка), запрашаюцца абласныя і раённыя выканаўчыя камітэты, бібліятэкі, Саюз пісьменнікаў Беларусі, дзяржаўныя і прыватныя кніжныя выдавецтвы.

Пляцоўкай акцыі стануць кнігарні, бібліятэкі, школы краіны. Пісьменнікі Беларусі правядуць прэзентацыі сваіх кніг, аўтограф-сесіі, прымуць удзел у кніжных кірмашах, фестывалях сямейнага чытання, кніжных марафонах.

Вельмі спадзяёмся, што да акцыі “Сямейнае чытанне” далучацца мецэнаты, усе, хто любіць і шануе кнігу. Таксама – на ўвагу і шырокае асвятленне гэтага праекта сродкамі масавай інфармацыі.

Заснавальнікі акцыі:
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
ГА “Беларускі саюз жанчын”
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”

Інфармацыйныя каардынатары:
газеты “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Чытайце таксама:

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам