13 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло сумеснае пасяджэнне камісіі па культурным супрацоўніцтве Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта.
Мерапрыемства адбылося ў рамках Дзён культуры Кітая ў Беларусі.
Пасяджэнне ўзначалілі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Уладзіміравіч Святлоў і намеснік міністра культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі Дзін Вэй.
Па завяршэнні пасяджэння для гасцей была праведзена экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, падчас якой яны даведаліся аб гісторыі і рэсурсах бібліятэкі, яе магчымасцях як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны, азнаёміліся з архітэктурнымі асаблівасцямі і мастацкім афармленнем “дыямента ведаў”.
У музеі кнігі ўдзельнікі мерапрыемства пакінулі памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей і абмяняліся памятнымі падарункамі.